трэмалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuтрэмалі́т, ‑у,
Мінерал белага або шаравата-белага колеру, разнавіднасцю якога з’яўляецца нефрыт; белая рагавая падманка.
[Ад геагр. назвы.]
трэмато́ды, ‑аў.
Клас пляскатых чарвей, асаблівасцю харчавання якіх з’яўляецца ўсмоктванне ежы праз ротавую адтуліну; смактуны.
трэмбі́та, ‑ы,
Гуцульскі народны духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе вялікай трубы.
трэн, ‑а,
[Фр. traine.]
трэна́ж, ‑у,
Тое, што і трэніроўка; комплекс практыкаванняў для трэніроўкі.
[Ад англ. train — трэніраваць, трэніравацца.]
трэна́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трэнажу; прызначаны для трэнажу.
трэнажо́р, ‑а,
Вучэбна-трэніровачнае прыстасаванне для выпрацоўкі навыкаў і ўдасканалення тэхнікі кіравання машынай пры падрыхтоўцы лётчыкаў, касманаўтаў, шафёраў і пад.
трэ́нер, ‑а,
Той, хто кіруе чыёй‑н. трэніроўкай; спартсмен, спецыяліст, які навучае якому‑н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім.
[Англ. trainer.]
трэ́нераў, ‑ава.