Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чарапа́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Памянш.-ласк. да чарапаха. Лодкі пад’язджалі да берага, людзі зносілі ў шатры чарапашкі. Тут іх разбівалі і чагосьці шукалі ў сярэдзіне. Маўр.

2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін. Дразды і гракі ў вялікай колькасці знішчаюць шкодніка палёў — чарапашку. Гавеман.

чарапа́шкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чарапашкі.

2. Які зроблены з чарапашкі (у 1 знач.). [Марына Паўлаўна] падыходзіць да Карызнавага стала, бярэ адтуль фатаграфію ў стракатай чарапашкавай асадцы і доўга-доўга ўзіраецца ў прыгожы вясёлы твар маладой дзяўчыны. Зарэцкі.

чарапа́шы, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць чарапасе. Чарапашы панцыр.

2. перан. Вельмі павольны; марудны. Чае ішоў чарапашым крокам. Курто.

чарапі́ца, ‑ы, ж.

1. зб. Дахавы матэрыял з абпаленай гліны або з цэментава-пясчаных раствораў у выглядзе пласцінак з пазамі або плітак. Домікі былі ўсе на адзін манер — вастраверхія, крытыя чырвонай чарапіцай. Навуменка.

2. Асобная такая пласцінка або плітка.

чарапі́чнік, ‑а, м.

Той, хто вырабляе чарапіцу.

чарапі́чніца, ‑ы, ж.

Жан. да чарапічнік.

чарапі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чарапіцы; прызначаны для вырабу чарапіцы. Чарапічная вытворчасць. Чарапічны завод.

2. Зроблены з чарапіцы. Белыя аканіцы і ярка-чырвоны чарапічны дах, веранда і чысценькія, пасыпаныя жоўтым пяском сцяжынкі між сапраўднага гушчару [глогу] і вінаграднай лазы — усё сведчыла аб руплівасці гаспадыні дома. Ваданосаў.

чарапі́чына, ‑ы, ж.

Тое, што і чарапіца (у 2 знач.).

чарапко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чаранка ​1 (у 1 знач.).

чарапны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да чэрапа (у 1 знач.). Чарапныя косці.

2. у знач. наз. чарапны́я, ‑ых. Тое, што і пазваночныя (у 2 знач.).

•••

Чарапная каробка гл. каробка.