Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

такса́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Устанаўленне таксы, расцэнак на што‑н., ацэнка чаго‑н.

2. Улік і матэрыяльная ацэнка лесу: вызначэнне запасаў драўніны, аб’ёму дрэў, прыросту і пад.

[Лац. taxatio.]

таксемі́я, ‑і, ж.

Атручванне арганізма таксінамі пры пападанні іх у кроў.

[Ад грэч. toxikon — яд і háima — кроў.]

таксі́, нескл., н.

Легкавы або грузавы аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометру. [Цёця Каця:] Вельмі твой дырэктар па двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў. Крапіва. Узнік быў план узяць таксі, але і план гэты мы вымушаны былі адхіліць, бо невядома было, куды ж урэшце ехаць. Лынькоў.

таксідэрмі́я, ‑і, ж.

Выраб чучалаў жывёлін.

[Ад грэч. taxis — устройства і derma — скура.]

таксікалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да таксікалогіі. Таксікалагічныя даследаванні.

таксікало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае ўласцівасці ядаў і іх дзеянне на арганізм.

[Ад грэч. toxikon — яд і logos — вучэнне.]

таксіко́з, ‑у, м.

Нездаровы стан арганізма, які ўзнікае ў выніку дзеяння на яго ядаў і ядавітых рэчываў (таксінаў).

таксіко́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне таксікалогіі.

таксі́ны, ‑аў; адз. таксін, ‑у, м.

Ядавітыя бялковыя рэчывы, якія ўтвараюцца мікраарганізмамі, а таксама некаторымі жывёламі і раслінамі.

[Ад грэч. toxikon — яд.]

таксіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. таксаваць.

•••

Таксіроўка грузаў — вылічэнне платы за дастаўку грузаў.