Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

вя́ліцца, ‑ліцца; зак.

1. Падсушвацца на сонцы, ветры (пра мяса, рыбу і пад.).

2. Зал. да вяліць.

вя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Падсушваць на сонцы, ветры (мяса, рыбу і пад.).

вя́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў свежасць, звяў (пра расліны). Вялая трава.

2. перан. Пазбаўлены энергіі, бадзёрасці, жвавасці; млявы. Вялыя рукі. Вялы позірк. □ Вялыя з холаду мурашкі поўзалі па каструбаватай кары. Чорны.

3. Друзлы. [Стары] доўга размінаў вялымі дзёснамі сухую скарынку хлеба. Лынькоў.

вяльмо́жа, ‑ы, м.

1. Уст. Знатны і багаты саноўнік.

2. Іран. Пра чалавека, які зазнаўся.

вяльмо́жны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да вяльможы. // Які належыць да кола вяльмож; знатны. Вяльможны пан, чыноўнік.

вянглі́на, ‑ы, ж.

Тое, што і вяндліна.

вянгля́рня, ‑і, ж.

Тое, што і вяндлярня. Ён [Селівон Чабярук] збіў з дошак на агародзе вянглярню і пачаў купляць у сваіх людзей ды ў суседніх вёсках свіней на забой. Пальчэўскі.

вяндлі́на, ‑ы, ж.

Вэнджанае прасоленае мяса, сала. Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю, якую так добра ўмеюць прыгатаўляць на Беларусі. Колас.

вяндлі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вяндліны. Вяндлінныя вырабы.

вяндля́р, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца вэнджаннем мяса.