вы́трубіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Разм. Сыграць на трубе якую‑н. мелодыю.
2. Абл. Выпіць шмат чаго‑н. Душою гэтай кампаніі быў Букраба. Здаравенны, увесь з сухажылля, азартны і ў рабоце і ў адпачынку, ён працаваў «акорднікам», на звышурочных пагрузках ды выгрузках, больш за ўсіх зарабляў, найчасцей выйграваў у ачко, мог вытрубіць зараз шэсць, сем і восем кухляў піва. Брыль.
вы́трусіць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; заг. вытрусі; зак., што.
Разм. Вытрасці. Вытрусіць попел з люлькі. □ Салдат падняў коўдру, вытрусіў яе, зноў старанна разаслаў. Шамякін.
вы́трускі, ‑сак; адз. няма.
Тое, што вытрушана з чаго‑н.; рэшткі. З казённае махоркі Ужо вытрускі адны. І душыць смуткам горкім Душу ўспамін вайны... Вітка.
вы́труціць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., каго-што.
Вынішчыць каго‑, што‑н. хімічным спосабам, атрутай; вымарыць. Вытруціць мышэй. // перан. Поўнасцю знішчыць, выкараніць. Вялікая крыўда магла вытруціць з душы ўсё, пакінуць толькі сумныя ўспаміны. Кулакоўскі.
вы́тручаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вытруціць.
вытру́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вытручваць — вытруціць.
вытру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вытруціць.
вы́трушаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вытрусіць.
вытру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вытрусіць.
вы́трушчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вытрушчыць.