Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

футурало́гія, ‑і, ж.

Галіна навуковых ведаў, якая займаецца прагназіраваннем сацыяльных працэсаў.

[Лац. fututum — будучае і грэч. logos — вучэнне.]

футуро́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне футуралогіі.

футуры́зм, ‑у, м.

Фармалістычная плынь у літаратуры і мастацтве пачатку 20 ст., якая ў імя стварэння новага стылю адмаўляла рэалізм і культурную спадчыну. Патрабуючы «рэвалюцыі ў мастацтве», .. прыхільнікі Пралеткульту былі гатовы ўзяць на ўзбраенне фармальна-мастацкія прыёмы спачатку футурызму, а затым імажынізму. «Полымя».

футуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік, прыхільнік футурызму.

футуры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да футурыст.

футурысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да футурызму, футурыста; прасякнуты ідэямі футурызму. Футурыстычныя п’есы.

футуры́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы футурысту, футурызму. Футурысцкі часопіс.

футшто́к, ‑а, м.

Рэйка з дзяленнямі для вымярэння ўзроўню вады ў моры, рацэ або возеры. // Мерны шост, пры дапамозе якога вымяраюць з суднаў невялікія глыбіні.

[Англ. foot — фут і ням. Stock — палка.]

футэ́рка, ‑а, н.

Разм. Кароткае футра. У кароткім, да кален[ь], футэрку, .. у каракулевай шапцы і глян[ц]аваных ботах з галошамі, Сёмка Фартушнік вёў пад руку Амілю Снацкую. Чорны. // Памянш. да футра. Купілі футэрка для хлопчыка.

футэ́ршчык, ‑а, м.

Уст. Той, хто шые адзенне з футра.