Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трыгу́біца, ‑ы, ж.

Від рыбалоўнай снасці. — Стары мой, — гаворыць .. [Максім] зверху, над Толевай галавой, — зусім не схільны да вуды. Часу, кажа, шкада. Яму падай Нёман ды невад, а тут — хоць трыгубіцу. У вас гэта называецца эпічным размахам. Ясна? Брыль.

трыгу́бы, ‑ая, ‑ае.

Разм. З рассечанай, заечай губой.

трыдзевя́ты, ‑ая, ‑ае.

У выразе: трыдзевятае царства гл. царства.

трыдзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

У выразе: трыдзесятае царства гл. царства.

тры́ер, ‑а, м.

Машына для сарціроўкі і ачысткі насення.

[Фр. trieur.]

трые́ра, ‑ы, ж.

У Старажытнай Грэцыі — ваенны карабель з трыма радамі вёсел, размешчаных адно над другім.

[Грэч. triērēs.]

трыерава́нне, ‑я. н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. трыераваць.

трыерава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад трыераваць.

трыерава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да трыераваць.

трыерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Ачышчаць і сартаваць зерне на трыеры. Трыераваць насенне.