вы́паўзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.
Выйсці, выбрацца паўзком. Вуж выпаўз на дарогу. // перан. Разм. Павольна выйсці, выехаць, паказацца адкуль‑н. Сонца зноў выпаўзла з-за хмары і пачало заганяць усіх у цянёк пад старыя ліпы. Чарот. З-за гары, бліснуўшы шкелкамі на сонца, з ровам выпаўз аўтобус. Брыль.
вы́пацець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Вылучыць вялікую колькасць поту, добра прапацець.
вы́пацканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпацкаць.
вы́пацкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Забрудзіцца, вымазацца. Выпацкацца ў гразь. Выпацкацца ў сажу.
вы́пацкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Забрудзіць, вымазаць. Выпацкаць паліто, твар, рукі.
вы́паяны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпаяць.
вы́паяць, ‑паяю, ‑паяеш, ‑паяе; зак., што.
Спец. Распаяўшы, выняць.
выпераджа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да выперадзіць.
выпераджэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпераджаць — выперадзіць.