Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

выпампо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпампоўваць — выпампаваць.

выпампо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпампоўваць.

выпампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпампаваць.

вы́пар, ‑а, м.

Спец. Канаўка ў ліцейнай форме, прызначаная для адводу лішкаў залітага металу і для папаўнення адлівак расплаўленым металам.

вы́паражнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпаражніць.

вы́паражніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць парожнім; апаражніць.

выпаражня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да выпаражняць.

выпаражня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выпаражніць.

выпара́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць да выпарэння; велічыня выпарэння. Выпаральнасць эфіру. Малая выпаральнасць.

вы́параны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпараць.

вы́параны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпарыць.