Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

вы́муштраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Навучыць, прывучыць муштраю да строгай дысцыпліны. Вымуштраваць навабранцаў. Вымуштраваць падначаленых. // Вымучыць несправядлівымі патрабаваннямі.

вымуштро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымуштраваць.

вы́мчацца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.

Імкліва выехаць, выбегчы, вылецець. З-за рога ратушы вымчалася конная паліцыя. Чорны.

вы́мчаць, ‑мчу, ‑мчыш, ‑мчыць; зак.

Імкліва вынесці, вывезці адкуль‑н. [Камісар:] — Не ведаў страху наш атрад: З любой засады — вымчаць коні. Глебка.

вымыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. вымываць — вымыць (у 2 знач.).

вымыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вымыцца.

2. Зал. да вымываць (гл. вымыць у 2 знач.).

вымыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымыць.

вы́мысел, ‑слу, м.

Тое, што створана фантазіяй, уяўленнем. Казачны вымысел. Аўтарскі вымысел. □ Працуючы з маладымі аўтарамі, трэба ставіць перад імі пытанне фантазіі, мастацкага вымыслу. Чорны. Хочаш узлятаць — мацней апірайся на зямлю. Толькі не дазваляй ёй спутваць крылле вымыслу. Лужанін. // Тое, што супярэчыць рэчаіснасць выдумка; хлусня. Вымысел варожых элементаў.

вы́мыты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымыць.

вы́мыцца, ‑мыюся, ‑мыешся, ‑мыецца; зак.

Змыць з сябе пыл, бруд; памыцца. Вымыцца ў лазні.