выкрада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выкрасціся.
2. Зал. да выкрадаць.
выкрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкрасці.
выкра́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрадваць — выкрасці.
выкра́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выкрасціся.
2. Зал. да выкрадваць.
выкра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкрасці.
вы́крадзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкрасці.
вы́краены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкраіць.
вы́краіць, ‑краю, ‑краіш, ‑краіць; зак., што.
1. Выразаць з матэрыялу кавалкі пэўнай формы для пашыўкі адзення, абутку і пад. Выкраіць сарочку. Выкраіць перады на боты.
2. перан. Выгадаць на што‑н., для якой‑н. мэты. Выкраіць лішнюю сотню рублёў на будаўніцтва. Выкраіць вольную часіну.
вы́крайка, ‑і, ДМ ‑крайцы; Р мн. ‑краек; ж.
Узорная форма, па якой крояць часткі адзення, абутку і пад. Пакуль Наталля Яўхімаўна выкрайку робіць, Валерыя дзяўчынкам паказвае, як правільна іголку трымаць, як напарсткам карыстацца. Нядзведскі.
выкраса́нне, ‑я. н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкраса́ць — вы́красаць.