вы́клініцца, ‑ніцца; зак.
Спец. Танчэючы, звужаючыся, сысці на клін і знікнуць (пра пласты горных парод).
выклі́ньванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкліньвацца — выклініцца.
выклі́чнік, ‑а, м.
Нязменная часціна мовы, якая служыць для выказвання пачуццяў і валявых пабуджэнняў, напрыклад: ах, ох, ура, гэй і інш. Выклічнік «ой».
выклі́чнікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да выклічніка. Выклічнікавы безасабовы сказ.
вы́клюнуцца, ‑нецца; зак. і аднакр.
Разм. Прарасці; вылупіцца, прабіўшы знешняе покрыва (пра расліны, птушанят). [Старшыня:] — Пажоўкла твая плантацыя. Хваравітая твая кукуруза... Цяжка ёй было выклюнуцца з халоднай зямлі, цяжка. Бялевіч. — Не! Не! Жывая, я ў рукі браў яе [птушку], — адказаў мужчына, — пад ёю чатыры маленечкія рабенькія яечкі. Мабыць, хутка выклюнуцца птушаняткі. Сабаленка.
выключа́льнік, ‑а, м.
Прыстасаванне для выключэння і ўключэння электрычнага току. Выключальнік настольнай лямпы.
выключа́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для выключэння чаго‑н. Выключальны ключ.
вы́ключаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выключыць.
2. у знач. наз. вы́ключаны, ‑ага, м. Той, каго выключылі адкуль‑н.
выключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выключыцца.
2. Зал. да выключаць (у 1 знач.).