вы́здаравець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць здаровым, паправіцца пасля хваробы; ачуняць. [Маці:] — Выздаравееш і зноў з дзецьмі пабяжыш гуляць на вуліцу. Васілевіч.
выздараўле́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. выздараўліваць — выздаравець; папраўка.
выздара́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выздаравець.
вы́зеленіцца, ‑ніцца; зак.
Стаць зялёным.
вы́зеленіць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Пафарбаваць у зялёны колер; запэцкаць чым‑н. зялёным.
вызіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вызірнуць.
вы́зірнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Выглянуць. [Незнаёмец:] — Вызірні па дарогу і палічы машыны, колькі іх ідзе? Чорны. З-за снежных хмар вызірнуў месяц. Гурскі.
вызнава́ць, ‑наю, ‑наеш, ‑нае; незак.
1. Незак. да вызнаць.
2. што. Адкрыта трымацца якой‑н. веры, вучэння, поглядаў і пад. Вызнаваць пратэстанцтва.
3. каго-што. Разм. Трымацца пэўнай думкі аб кім‑, чым‑н.; лічыць. Сярод усіх.. [Адам] вызнаваў сябе за лепшага. Чорны.
вы́знаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.
Разм.
1. Тое, што і выведаць (у 1 знач.).
2. Тое, што і спазнаць. Вызнаць тайны акіяна — Вось імкненне іх [вучоных] і план. А. Александровіч.
вызнача́льнасць, ‑і, ж.
Кніжн. Уласцівасць вызначальнага.