выжа́рышча, ‑а, н.
Выпаленае месцаў лесе, на балоце.
вы́жаты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выжаць 1.
вы́жаўціцца, ‑ціцца; зак.
Разм. Зрабіцца жоўтым.
вы́жаўціць, ‑жаўчу, ‑жаўціш, ‑жаўціць; зак., што.
Разм. Пафарбаваць у жоўты колер, нацерці што‑н. драўлянае да жаўцізны.
вы́жаць 1, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; пр. выжаў, ‑жала; заг. выжні; зак., што.
Зжаць на якой‑н. плошчы што‑н. Выжаць лаву жыта. □ Кожнай [жанчыне] хочацца не паддацца, выжаць як мага больш. Васілевіч. // Пражаць. Выжаць сярпамі праходы для жняяркі.
вы́жаць 2, ‑жму, ‑жмеш, ‑жме; пр. выжаў, ‑жала; заг. выжмі; зак., што.
Падняць паступова штангу, гіру і пад. ад грудзей уверх.
вы́жлуктаць, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; зак., што.
Разм. Тое, што і выжлукціць (у 2 знач.).
вы́жлукціцца, ‑ціцца; зак.
Выварыцца ў жлукце (пра бялізну).
вы́жлукціць, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; зак., што.
1. Выварыць у жлукце. Выжлукціць бялізну.
2. перан. Разм. Выпіць вялікую колькасць чаго‑н. Выжлукціць збан малака. □ — Калі мы .. вынеслі ёй [карове] цабэрак і яна выжлукціла яго да дна, нашай радасці не было канца. Лось.
выжлу́кчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выжлукціцца.
2. Зал. да выжлукчваць.