вы́гнюсіць, ‑гнюшу, ‑гнюсіш, ‑гнюсіць; зак., каго-што.
Разм.
1. Забрудзіць што‑н. з усіх бакоў. Хлапчукі падкасваюць штаны, а дзяўчынкі, ідучы ззаду, падымаюць сукенкі, каб не выгнюсіць іх рудою. Васілевіч.
2. перан. Абгаварыць, абалгаць, аблаяць.
выго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. пераважна мн. (выго́ды, ‑аў). Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца. Кватэра з выгодамі. □ Добры хутар! Месца вясёлае, усе выгоды пад рукою. Тут табе і зямля, і паша, і дровы. Колас.
2. Прыволле. У калгасе на выгодзе, На палянцы ля крыніцы Разышліся ў карагодзе Маладыя жарабіцы. Крапіва.
3. Абл. Выгада (у 1 знач.). [Алесь:] — У маёй прапанове ёсць рызыка, але ёсць і велізарная выгода. Броўка.
выго́дна,
1. Прысл. да выгодны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Добра, прыемна, з дастатковай колькасцю выгод. Хоць заплаціць, прыходзіцца дорага, затое ж ехаць будзе выгодна. Колас.
выго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Добра прыстасаваны для зручнага карыстання. Выгодны вячэрні поезд. □ Перабраліся маладыя на другую кватэру, больш прасторную і выгодную, і Насця стала гаспадыняй. Колас.
2. Прывольны. Выгодныя мясціны.
выго́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгольваць — выгаліць.
выго́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выгаліцца.
2. Зал. да выгольваць.
выго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгаліць.
выго́ністы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які ўзняўся высока ўверх; стромкі. Выгоністая сасна.
выго́ртванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгортваць — выгарнуць.