вывярга́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вывергнуцца.
2. Зал. да вывяргаць.
вывярга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вывергнуць.
вывяржэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывяргаць — вывергнуць і вывяргацца — вывергнуцца.
2. толькі мн. (вывяржэ́нні, ‑яў). Вывергнутая маса.
вы́габлеваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выгаблеваць.
вы́габлевацца, ‑люецца; зак.
Аказацца добра выструганым гэблем.
вы́габлеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Габлюючы, зрабіць гладкім. Выгаблеваць дошку шархебелем.
выгаблёўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выгаблёўваць.
выгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгаблеваць.
вы́гавараны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выгаварыць (у 1, 2 знач.).
вы́гаварыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Выказаць усё да канца. І захацелася Якаву хоць раз у жыцці выгаварыцца перад людзьмі, падзяліцца з імі сваім горам. Лобан. Сідар маўчаў і паціху ўсміхаўся, чакаючы, калі Клім выгаварыцца і сціхне. Галавач.