Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

вы́віць, выўю, выўеш, выўе; зак., што.

Разм. Звіць. Вывіць вяроўку, пугу.

выво́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывадзіць.

выво́дзіцца, ‑водзіцца; незак.

1. Незак. да вывесціся.

2. Зал. да выводзіць.

выво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.

Незак. да вывесці.

выво́зіцца, ‑возіцца; незак.

Зал. да вывозіць.

выво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.

Незак. да вывезці.

выво́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выворваць — выараць.

выво́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выворваць.

выво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выараць.

выво́стрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывастрыць.