Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

вы́вадкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вывадка.

вывадны́, ‑ая, ‑ое.

Які служыць для вываду, выхаду чаго‑н. адкуль‑н. Вывадная адтуліна. Вывадны канал. Вывадны апарат.

вы́важаны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выважыць.

вы́важаны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вывазіць.

выва́жванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выважваць — выважыць.

выва́жвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выважваць.

выва́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выважыць.

вы́важыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Узважваючы, вызначыць вагу. Выважыць гару.

2. Выцягнуць, вывернуць што‑н. вагай. Выважыць пень, камень.

вы́ваз, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вывозіць — вывезці (у 1, 2 знач.).

2. Агульная колькасць вывезеных за мяжу тавараў; экспарт; проціл. увоз, імпарт.

вы́вазіцца, ‑важуся, ‑вазішся, ‑вазіцца; зак.

Запэцкацца ў што‑н. Але гэта трохі рызыкоўна, бо можна ўгразнуць дзе-небудзь цёмначы, вывазіцца так, што і ў пасёлак брыдка будзе паказацца. Кулакоўскі.

вы́вазіць, ‑важу, ‑вазіш, ‑вазіць; зак., што.

1. Перавозячы што‑н. часткамі, вывезці поўнасцю. Вывазіць бярвенні з лесу. Вывазіць увесь гной на поле.

2. Запэцкаць у што‑н. Вывазіць паліто ў гразь.