Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трохсо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да трыста. Трохсоты нумар. Трохсоты спектакль.

трохстаро́нні, ‑яя, ‑яе.

Спец. Які мае тры стараны.

трохство́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Трохствольная паляўнічая стрэльба.

трохство́льны, ‑ая, ‑ае.

З трыма стваламі (пра зброю). Трохствольнае ружжо. // У тры ствалы. Трохствольнае бурэнне.

трохство́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох створак, які мае тры створкі. Трохстворкавая шафа.

трохсто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох вершаваных стоп. Трохстопны ямб.

трохстру́нны, ‑ая, ‑ае.

З трыма струнамі. Трохструнная балалайка.

трохступе́ньчаты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох ступеней, частак. Трохступеньчатая ракета.

трохта́ктавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і трохтактны.

трохта́ктны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які складаецца з трох тактаў; які працягваецца тры такты. Трохтактная паўза.

2. Такі, у якім рабочы працэс адбываецца за тры такты руху поршня (пра рухавік унутранага згарання).