трохпе́рсце, ‑я,
Складванне трох пальцаў правай рукі (указальнага, вялікага і сярэдняга) для хрышчэння ў праваслаўных.
трохпе́рсце, ‑я,
Складванне трох пальцаў правай рукі (указальнага, вялікага і сярэдняга) для хрышчэння ў праваслаўных.
трохпе́рсцевы, ‑ая, ‑ае.
Які выконваецца трохперсцем.
трохпластавы́, ‑ая, ‑ое.
Які складаецца з трох пластоў.
трохпо́лка, ‑і,
трохпо́лле, ‑я,
Устарэлая сістэма паляводства з падзелам ворнай зямлі на тры палі, кожнае з якіх засявалася спачатку азімымі, затым яравымі, а на трэці год заставалася пад папар.
трохпо́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з трохполлем, заснаваны на трохполлі.
трохпрацэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складае тры працэнты чаго‑н.
2. Які прыносіць, дае прыбытак, роўны тром працэнтам.
3. Які ўтрымлівае тры працэнты якога‑н. рэчыва.
трохпудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Масай у тры пуды.
трохпялёсткавы, ‑ая, ‑ае.
З трыма пялёсткамі.
трохра́дка, ‑і,
Трохрадны гармонік.