Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

вуго́льчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да вугаль (у 2 знач.); вугельчык. [Лукаш] прыкленчыў, нахіліўся да агню, узяў вугольчык, здзьмухнуў з яго попел і палажыў у люльку. Пальчэўскі.

вуго́р ​1, ‑гра, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

вуго́р ​2, ‑гра, м.

Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.

вуграва́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вуграватага. Вуграватасць скуры.

вуграва́ты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, усыпаны вуграмі ​2. Вуграваты твар.

вугрападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны з выгляду на вугра ​1.

вугрападо́бныя, ‑ых.

Атрад рыб, да якога належыць вугор ​1.

вугро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вугра ​1.

вугры́сты, ‑ая, ‑ае.

Усыпаны вуграмі ​2, з вялікай колькасцю вугроў ​2. Вугрысты твар.

вугры́ца, ‑ы, ж.

Лічынка міногі.

ву́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна і лескі з кручком. Сідар Бабок займаўся сваёй справай, ладзіў вуды, рагаткі, збіраючыся падацца на раку на рыбную лоўлю. Лынькоў.

•••

Закінуць вуду гл. закінуць.

Злавіць на вуду гл. злавіць.

Зматаць вуды гл. зматаць.