во́лкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вільготны, вогкі (вохкі). Волкі вецер. Волкая ноч. □ А з рэчкі ветрык вее волкі, Як веснік блізкага ўжо дня. Колас.
во́льна,
1. Прысл. да вольны (у 1, 2, 4, 5, 6, 8, 10 знач.).
2. Каманда на права трымацца ў страі свабодна. Стаяць вольна! □ — Вольна! — скамандаваў ён [Ягораў]. Байцы ўскалыхнуліся, ім перадалося хваляванне камандзіра. Краўчанка.
3. безас. у знач. вык. Аб адчуванні свабоды. Тут так вольна, так цікава, Што толькі тут ён і жыве. Колас.
•••
Вольна дыхнуць гл. дыхнуць.
вольнаадпу́шчанік, ‑а, м.
Гіст. Раб або прыгонны, адпушчаны на волю.
вольнаадпу́шчаніца, ‑ы, ж.
Гіст. Жан. да вольнаадпушчапік.
вольнаадпу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Вызвалены ад рабства, прыгоннай залежнасці.
вольналюбі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца свабодалюбствам, імкнецца да волі. Вольналюбівыя народы. □ «Ваўкалак» — твор рэалістычны, у ім яскрава выявіліся вольналюбівыя настроі і імкненні працоўнага люду. Казека.
вольнанаёмны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працуе па вольнаму найму, штатны. Вольнанаёмны рабочы. // Які выконваецца па вольнаму найму, дагавору. Вольнанаёмная праца.
2. Які працуе ў ваенным ведамстве, але не з’яўляецца ваеннаслужачым. Вольнанаёмны персанал ваеннага шпіталя. // у знач. наз. вольнанаёмны, ‑ага, м. Той, хто працуе на такой штатнай пасадзе.
во́льнасць, ‑і, ж.
1. Свабода, незалежнасць. Мы кубкі ўздымалі За вольнасць людскую, за праўду на свеце. Броўка. [Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на змаганне За люд наш, за вольнасць зямлі. Колас. // Самастойнасць, неабмежаванасць у дзеяннях. Дзесьці далёка засталася вайна, перапоўненыя салдатамі эшалоны, лазарэт, і вось ён вольны, сам па сабе, нікому не падуладны чалавек. Захацелася хутчэй і паўней адчуць гэтую вольнасць. Галавач.
2. Парушэнне агульнапрынятых правіл, адступленне ад нормы. Паэтычная вольнасць.
3. Нястрыманасць, фамільярнасць; нетактоўнасць. Вольнасць у абыходжанні.
во́льная, ‑ай, ж.
Гіст. Дакумент, які выдаваўся прыгоннаму пры вызваленні ад прыгоннай залежнасці. Купіць вольную.
во́льніца, ‑ы, ж.
1. Разм. Свабода, незалежнасць. З раніцы да позняга вечара ішло ваеннае вучэнне, скончылася вольніца. Мікуліч. Падлеткі, што непрыкметна для саміх сябе станавіліся юнакамі, любілі вольніцу. Навуменка.
2. Гіст. Беглае насельніцтва, пераважна прыгонныя сяляне, якія асядалі на ўскраінах Маскоўскай дзяржавы і дамагаліся сваёй незалежнасці. Казацкая вольніца.