Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трохку́бавы, ‑ая, ‑ае.

Ёмістасцю ў тры кубічныя метры. Трохкубавы коўш экскаватара.

трохку́пальны, ‑ая, ‑ае.

З трыма купаламі. Трохкупальная царква.

трохліне́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Р мн. ‑неек; ж.

Разм. Трохлінейная вінтоўка. Бяры, мілы, трохлінейку, два падсумкі, патранташ, Цэлься ворагу ў сэрца, не прамаж. Крапіва.

трохліне́йны, ‑ая, ‑ае.

Калібрам у тры лініі (7, 6 мм). Трохлінейны патрон.

трохлі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох лістоў.

трохлі́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох літар. Трохлітарнае слова.

трохлітро́вы, ‑ая, ‑ае.

Ёмістасцю ў тры літры. Трохлітровая каструля.

трохло́пасцевы, ‑ая, ‑ае.

З трыма лопасцямі. Трохлопасцевы вінт.

трохмато́рны, ‑ая, ‑ае.

З трыма маторамі, які мае тры маторы. Трохматорны самалёт.

трохма́чтавы, ‑ая, ‑ае.

З трыма мачтамі. Трохмачтавае судна.