Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

вогнетушы́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тушэння агню.

вогнетушы́цель, ‑я, м.

Апарат для тушэння невялікага пажару, агню.

вогнеўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вогнеўстойлівага.

вогнеўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які не баіцца агню, не гарыць і можа вытрымаць высокую тэмпературу. Вогнеўстойлівы лак.

во́гнік, ‑у, м.

Разм. Хвароба, якая суправаджаецца высыпкай на губах.

во́гнішча, ‑а, н.

1. Распаленая куча ламачча, дроў; агонь. Каля высокай меднастволай сасны палала вогнішча. Сіняўскі. З’явіліся першыя сем палатак на беразе Дзвіны, вечарамі загараліся вогнішчы, засынаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай і ў змроку плыла.. песня. Грахоўскі.

2. Месца, дзе гарэў агонь. Патух агонь, пра яго ўсе забыліся, толькі белы попел ляжаў на вогнішчы. Чарнышэвіч. Збоку на вогнішчы ледзь-ледзь дымілася галавешка. Кулакоўскі. // Пажарышча. У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчы палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы. Крапіва.

вода... (а таксама вада...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «вада», «водны», напрыклад: водаадліў, водаахоўны, водагаспадарчы, вадасховішча.

водаадво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Сістэма капаў і збудаванняў для адводу вады.

водаадво́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для сцёку вады адкуль‑н. Водаадводныя канавы.

водаадлі́ў, ‑ліву, м.

Спец. Адпампоўванне вады (пераважна падземнай), якая трапляе ў горныя распрацоўкі, катлаваны і пад. Устаноўкі глыбіннага водаадліву.