трохво́севы, ‑ая, ‑ае.
З трыма восямі. Трохвосевы грузавік.
трохво́ска, ‑і, ДМ ‑восцы; Р мн. ‑восак; ж.
Разм. Трохвосевы грузавік. Праехала трохвоска.
трохвуго́льнік, ‑а, м.
1. Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы. Прамавугольны трохвугольнік. Раўнабедраны трохвугольнік. // Вымяральны прыбор такой формы для чарчэння. // які або чаго. Фігура або прадмет такой формы.
2. Разм. Агульная назва трох кіруючых асоб на прадпрыемстве, ва ўстанове: дырэктара (адміністратара), сакратара партыйнай арганізацыі і старшыні прафкома. Рашэнні трохвугольніка.
•••
Касы трохвугольнік — непрамавугольны трохвугольнік.
трохвуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае тры вуглы, у форме трохвугольніка. Трохвугольная прызма.
трохвыме́рнасць, ‑і, ж.
Спец. Наяўнасці, трох вымярэнняў (даўжыні, шырыні і вышыні).
трохвыме́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае тры вымярэнні (даўжыню, шырыню і вышыню). Трохвымерная дэталь.
трохвярсто́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Працягам у тры вярсты. Трохвярстовая дыстанцыя.
2. Які мае маштаб тры вярсты ў цалі. Трохвярстовая карта.
трохгадзі́нны, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца тры гадзіны. Трохгадзінная экскурсія. // Разлічаны на тры гадзіны. Трохгадзінны запас гаручага. // Назначаны на тры гадзіны. Трохгадзінны кінасеанс.
трохгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца тры гады. Трохгадовае навучанне. // Разлічаны, прызначаны на тры гады. Трохгадовы запас сыравіны.
2. Узростам у тры гады. Трохгадовы хлопчык.
трохгало́сы, ‑ая, ‑ае.
Які спяваецца на тры галасы, прызначаны для трох галасоў. Трохгалосая песня. Трохгалосы хор.