Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

верталётчык, ‑а, м.

Разм. Вадзіцель верталёта.

верталётчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да верталётчык.

вертыка́л, ‑а, м.

Спец. Круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт і зададзены пункт.

вертыка́ль, ‑і, ж.

Прамая, напрамак якой супадае з напрамкам адвесу; вертыкальная лінія.

вертыка́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вертыкальнага.

вертыка́льны, ‑ая, ‑ае.

Адвесны; накіраваны па вертыкалі. Вертыкальная лінія.

[Лац. verticalis.]

ве́руючая, ‑ай, ж.

Жан. да веруючы.

ве́руючы, ‑ага, м.

Той, хто верыць у існаванне бога.

верф, ‑і, ж.

Прадпрыемства, якое будуе і рамантуе судны. Карабельная верф.

[Гал. werf.]

ве́рфавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да верфі.