Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вала́н, ‑а, м.

1. Прышыўная палоска лёгкай тканіны ў выглядзе фальбоны або брыжоў на плацці.

2. У бадмінтоне — спецыяльны шарык.

[Фр. volant.]

валансье́н, нескл., м.

Гатунак карункаў.

[Ад геагр. назвы.]

валанцёр, ‑а, м.

Уст. Той, хто добраахвотна пастукаў на вайсковую службу; добраахвотна.

[Фр. volontaire.]

валанцёрскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае дачыненне да валанцёра.

валапю́к, ‑а, м.

Створаная штучным шляхам мова, якую імкнуліся ў 19 ст. выкарыстаць у якасці міжнароднай. // перан. Разм. Набор незразумелых слоў; тарабаршчына.

[Ад англ. world — свет і speech — мова.]

валасаві́на, ‑ы, ж.

Спец. Дэфект металічных вырабаў, галоўным чынам стальных, у выглядзе тонкіх, выразна акрэсленых трэшчынак.

валаса́тасць, ‑і, ж.

Ступень пакрыцця скуры валасамі.

валаса́ты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, аброслы валасамі. З валасатага твару папа зірнулі на Крушынскага жартаўлівыя вочы. Бядуля. Голыя па локаць рукі [Томі] былі валасатыя, з рудымі плямінамі. Лынькоў.

валаса́цік, ‑у, м.

Спец. Горны хрусталь або аметыст з валокнападобнай будовай.

валасе́нь, ‑сня, м.

1. Паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас.

2. Хвароба скуры ног у чалавека і жывёлы ў выглядзе язваў.