трасці́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для трашчэння. Трасцільны цэх.
трасці́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца трашчэннем пражы.
трасці́на, ‑ы, ж.
Тонкая пласцінка ў бёрдзе.
трасці́цца, ‑ціцца; незак.
Зал. да трасціць.
трасці́ць, трашчу, тросціш, тросціць; незак., што.
Спец. Злучаць разам дзве або некалькі нітак.
трасяні́на, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. трэсці (у 2 знач.); трасенне.
2. Калыванне пры яздзе па няроўнай дарозе. [Панасюк:] — Я, напрыклад, нядаўна ехаў у поездзе, дык такая была страшэнная трасяніна, што ледзь на нагах трымаўся. «Звязда».
3. Разм. Сварка, калатня. І ўсё ўстала прад вачыма Беднае кабеты: .. Сваркі, трасяніна. Колас.
трася́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Стрэсенае сена з саломай, якое ідзе на корм жывёле. З катуха, у які мы кідалі Падласцы трасянку з саломы і сена, мне ўжо не вельмі цяжка было дабірацца да бэлькі. Брыль.
трасяну́ць, ‑сяну, ‑сянеш, ‑сяне; ‑сянём, ‑сеняце; зак.
Аднакр. да трэсці.
тра́та, ‑ы, ДМ траце, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. траціць.
2. звычайна мн. (тра́ты, трат). Расход, выдатак. [Жэня:] — Усё роўна, Вася, хутка трэба будзе перабірацца ўсім... Толькі непатрэбныя траты цяпер утраіх ехаць... Мележ.