вадапла́ўны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: вадаплаўныя птушкі — агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.
вадапла́ўны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: вадаплаўныя птушкі — агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.
вадапо́й, ‑ю,
1. Месца на рацэ, возеры, дзе пояць жывёлу, куды прыходзяць піць звяры.
2. Паенне жывёлы вадою.
вадапо́йны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для вадапою.
вадаро́д, ‑у,
Хімічны элемент, лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду.
вадаро́дзісты, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе вадарод.
вадаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вадароду.
•••
вадарэ́з, ‑а,
Край насавой часткі судна, які рассякае ваду.
вадаска́т, ‑у,
Спад вады з высокага, але не стромага ўступа ў рацэ, ручаі.
вадаскі́д, ‑у,
Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў.
вадаскі́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вадаскіду.