Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трасі́раванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. трасіраваць ​1.

трасі́раванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. трасіраваць ​2.

трасі́раваны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад трасіраваць ​1.

трасі́раваны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад трасіраваць ​2.

трасі́равацца 1, ‑руецца; незак.

Зал. да трасіраваць ​1.

трасі́равацца 2, ‑руецца; незак.

Зал. да трасіраваць ​2.

трасі́раваць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Абазначыць (абазначаць) трасу (у 1 знач.). Трасіраваць водаправодную сетку. □ Андрэй стаіць ля прыбора і трасіруе шлях будучай канавы на балоце. Дуброўскі.

2. Пакінуць (пакідаць) след пры палёце (пра кулю, снарад і пад.).

трасі́раваць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

У фінансавай справе — перавесці (пераводзіць) выплату грошай на другую асобу.

трасіро́ўка 1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. трасіраваць ​1.

трасіро́ўка 2, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. трасіраваць ​2.

трасі́руючы, ‑ая, ‑ае.

Які пры палёце пакідае бачны след і гэтым дапамагае весці далейшы прыцэл (пра кулю, снарад). [Мікола:] — Нам патрэбны трасіруючыя патроны. Ведаеш, такія: ляціць куля і гарыць. Федасеенка.

траска́, ‑і, ДМ ‑сцэ, ж.

Прамысловая рыба сямейства трасковых, якая водзіцца ў паўночных морах.

траскані́на, ‑ы, ж.

Разм. Траскатня. Кожны заняты сваёй справай. Часам толькі перакінуцца суседзі кароткай фразай .. І зноў толькі характэрная трасканіна апаратаў. Шынклер.

траскападо́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Падобны на трэску.

2. у знач. наз. траскападо́бныя, ‑ых. Атрад касцістых рыб, да якога адносяцца траска, мерлуза і інш.

траскатня́, ‑і, ж.

1. Працяжны трэск, шум, стук чаго‑н. Затым пачулася траскатня матацыкла. Брыль. Усю ноч не змаўкае ў прыбярэжных зарасніках траскатня чарацянак. Самусенка.

2. перан. Бясконцая балбатня, размовы. Я ўжо ведаў — звалі яе Раісай Пятроўнай, а дасціпныя жыхары дома, за яе лёгкі язык і траскатню, далі мянушку — Райка-балалайка. Ракітны. // Пустаслоўе. [Сітнік:] — Я не прыхільнік вершаў, бо часам у іх многа фальшу і траскатні, але адзін з іх неяк сам мне ў душу ўлез. Ермаловіч. Век жыві спакойна ды разумна. Не, не так. На сэрцы — неспакой: Пішам пра сучаснікаў мы сумна — Траскатня ці жвачка са слязой. Панчанка.