Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бязры́б’е, ‑я, н.

Адсутнасць або недахоп рыбы. На бязрыб’і і рак — рыба. Прыказка.

бязры́бны, ‑ая, ‑ае.

У якім няма рыбы. Бязрыбная рэчка.

бязрэ́йкавы, ‑ая, ‑ае.

Без рэек; які рухаецца не па рэйках. Бязрэйкавыя дарогі. Бязрэйкавы транспарт.

бязь, ‑і, ж.

Баваўняная тканіна палатнянага перапляцення. Бязевая прасціна.

бяз’я́дзерны, ‑ая, ‑ае.

1. У якім адсутнічае ядро. Чырвоныя крывяныя цельцы — гэта бяз’ядзерныя клеткі, якія маюць форму дваякаўвагнутага дыска.

2. У якім адсутнічае ядзерная зброя.

•••

Бяз’ядзерная зона гл. зона.

бяле́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. белы.

бяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бяліць.

бяле́сы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і бялёсы. Неба, усцяж засланае бялесымі воблакамі, пазірала непрыветна і холадна. Колас.

бяле́цца, ‑еецца; незак.

Разм. Тое, што і бялець (у 2 знач.). Апошняе праменне шпарка канала, запаноўваў змрок, але ў ім вельмі выразна бялеліся новыя бярвенні, устаўленыя ў старыя млынавыя сцены. Чорны.

бяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца белым. Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў. Чорны. Ноч яшчэ спала, хоць на ўсходзе пачынала ўжо бялець неба. Дамашэвіч.

2. Вылучацца сваім белым колерам, віднецца (пра што‑н. белае). Зараз жа за Выганамі па шырокім пляцы, што раздзяляў дзве вёскі, Выганы і Высокае, паказалася школа.. прыветна бялеючы шырока раскрытымі аканіцамі. Колас.