фа́лда, ‑ы,
1. Трубкападобная складка на адзенні.
2. Задняе крысо адзежы (пінжака, мундзіра, фрака і пад.).
[Польск. fałda.]
фа́лда, ‑ы,
1. Трубкападобная складка на адзенні.
2. Задняе крысо адзежы (пінжака, мундзіра, фрака і пад.).
[Польск. fałda.]
фалеры́ст, ‑а,
Калекцыянер значкоў.
фалеры́стыка, ‑і,
1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, што вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрозненння.
2. Калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў.
[Лац. falerae, phalerae.]
фалі́кул, ‑а,
Круглае, пузыркаватае ўтварэнне ў розных органах пазваночных жывёл і чалавека, якое выконвае розныя функцыі.
[Ад лац. folliculus — мяшочак.]
фалікулі́н, ‑у,
Жаночы палавы гармон, які ўтвараецца ў яечніках.
[Ад лац. folliculus — мяшочак.]
фалікуля́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фалікула.
2. Які ўтвараецца ў сувязі са зменамі ў фалікулах.
фа́лінь, ‑я,
фалія́нт, ‑а,
Кніга фарматам у палову папяровага аркуша (звычайна старадаўняя).
[Ням. Foliant ад лац. folium — аркуш.]
фалія́нтавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фаліянта.
фалія́нтны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і фаліянтавы.