бушме́н,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuбушме́нка,
бушме́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бушменаў.
бушме́ны, ‑аў;
Плямёны Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, якія раней складалі яе карэннае насельніцтва.
бушпры́т, ‑а,
Гарызантальны або нахільны брус, які выступае ўперад з носа судна і служыць для вынясення ўперад насавых парусоў.
[Гал. boeg — пярэдняя частка карабля і spriet — шост.]
буякі́, ‑оў;
1. Кустовая нізкарослая ягадная расліна сямейства бруснічных, якая расце ў нізкіх лясных месцах.
2. Цёмна-сінія з шызым налётам кіславатыя на смак ягады гэтай расліны.
буяко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да буякоў.
буя́лы, ‑ая, ‑ае.
Пра расліну з занадта буйным націннем, зелянінай.
буя́н, ‑а,
Той, хто схільны буяніць; скандаліст.
буя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць;
Скандаліць, бушаваць; сваволіць.