Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

траншэекапа́льнік, ‑а, м.

Машына, якая прымяняецца для капання траншэй.

траншэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да траншэі. Траншэйны ход. Траншэйны роў. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе траншэй, у траншэях. Траншэйная абарона. Траншэйны спосаб вырошчвання гародніны. // Прызначаны для капання траншэі. Траншэйны экскаватар.

траншэ́я, ‑і, ж.

1. Вузкі, глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны. І толькі я падышоў да берага, як з траншэі, якую калісьці выкапалі ўздоўж рэчкі мае салдаты, падняліся два хлопчыкі. Хомчанка. // Вузкі роў для хавання ад асколкаў снарадаў і бомбаў.

2. Доўгі роў, канава і пад., якія служаць для ўкладкі, захоўвання або вырошчвання чаго‑н. Траншэя для кабеля. □ Пры запаўненні траншэй будзе дабаўляцца мякіна, здробненая салома і іншыя кампаненты з такім разлікам, каб атрымаць корм высокай якасці. «Звязда».

3. Спец. Адкрытая горная вырабатка.

[Фр. tranchée.]

трап 1, ‑а, м.

1. Лесвіца на караблі. Вяровачны трап. Трап у машыннае аддзяленне карабля. // Прыстасаванне для ўзыходжання на борт карабля і спуску з яго. Прыгожы пасажырскі электраход стаяў ля прыстані, і па трапах на палубу спяшаліся пасажыры. Лупсякоў. Цяжка дыхаючы, .. [Мая] ўзнялася па трапу на палубу, падышла да збянтэжанага Сцяпана і з усмешкай падала яму мокры пакарабачаны капялюш. Дуброўскі. // Прыстаўная лесвіца для пасадкі ў самалёт і выхаду з яго. Апошні ўзмах прапелера, і да самалёта падаецца трап, па якім гуськом спускаюцца пасажыры і накіроўваюцца ў аэрапорт. Філімонаў.

2. Спецыяльная лесвіца (разнастайнай выгляду і прызначэння). Гімнастычны трап. Трапы будаўнічых рыштаванняў.

[Гал. trap.]

трап 2, ‑а, м.

Спец.

1. Адтуліна ў падлозе для сцёку вады і спуску яе ў каналізацыю. Лазневыя трапы.

2. Апарат для аддзялення нафты ад газу, якія здабываюцца з свідравіны.

[Англ. trap.]

трапа́к, ‑а, м.

1. Рускі народны танец у хуткім тэмпе з моцным прытупваннем, а таксама музыка да гэтага танца. [Захар Зынга] іграў, пасля перадаў гармон[ь] другому, а сам узяўся ў бокі і пачаў скакаць трапака. Чорны.

2. Музычны твор, напісаны ў форме гэтага танца. Трапак Чайкоўскага. Трапак Рубінштэйна.

трапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для трапання валакна; які служыць для трапання. Трапальная машына.

трапа́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, цэх для трапання валакна.

трапа́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, заняты трапаннем валакна.

трапа́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да трапальшчык.

трапа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. трапаць.