Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

транспарціро́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца транспарціроўкай.

транспарціро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да транспарціроўшчык.

транспіра́цыя, ‑і, ж.

Выпарэнне вады раслінамі.

[Лац. ntans — скрозь, цераз і spiro — дыхаю, выдыхаю.]

трансплантава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад трансплантаваць.

2. у знач. прым. Атрыманы шляхам трансплантацыі; перасаджаны. Трансплантаваная косць.

трансплантава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да трансплантаваць.

трансплантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) трансплантацыю.

транспланта́т, ‑а, М ‑таце, м.

Спец. Орган, тканка або расліна, перасаджаныя ў другі арганізм шляхам трансплантацыі.

транспланта́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Перасадка і прыжыўленне тканак або органаў на другое месца ці ў другі арганізм.

2. Тое, што і прышчэпліванне.

[Ад лац. transplantare — перасаджваць.]

транспланто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па трансплантацыі (у 1 знач.).

транспо́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Спец. У бухгалтэрыі — перанос сумы на другую старонку.

[Ад лац. transportare — пераносіць.]