флюс 1, ‑у, м.
Спец. Нарыў пад надкосніцай, выкліканы хворым зубам, у сувязі з чым падпухае шчака.
[Ням. Fluß.]
флюс 2, ‑у, м.
Спец.
1. Рэчыва, якое дабаўляецца да руды пры плаўцы для аддзялення шлаку і шкодных прымесей ад металу.
2. Рэчыва, якое скарыстоўваецца пры луджэнні, зварцы для ачысткі паверхні металу ад вокіслаў.
3. Рэчыва, якім запаўняюць поры гліняных і фарфоравых вырабаў пры абпальванні для надання ім моцнасці.
[Ням. Fluß.]
флюсава́нне, ‑я. н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. флюсаваць.
флюсава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад флюсаваць.
флюсава́цца, ‑суецца; незак.
Зал. да флюсаваць.
флюсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.
1. Спец. Плавіць (руду, метал) з флюсам 2 (у 1 знач.).
2. Ачышчаць паверхню металу флюсам 2 (у 2 знач.).
3. Дабаўляць у гліняную масу флюс 2 (у 3 знач.).
флю́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флюсу 2. Флюсавыя вапнякі.
флю́сны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флюсу 1. Флюсная павязка.
флю́сны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Тое, што і флюсавы.
флюсо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. флюсаваць.
фля́гнасць, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і макрота.
фля́кі, ‑аў; адз. няма.
1. Кішкі, вантробы, трыбухі жывёлы.
2. Страва, прыгатаваная з кішак, рубца і пад. Тушаныя флякі.
[Польск. flaki ад ням. Fleck — кавалак чаго‑н.]