флюарэсцэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuфлюарэсцэ́нцыя, ‑і,
З’ява свячэння некаторых рэчываў пасля таго, як асвятляльныя прамяні спыняюць дзеянне.
[Ад лац. fluor — цячэнне.]
флюга́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флюгаркі.
флюга́рка, ‑і,
1. Эмблема карабля, змешчаная таксама і на рэчах, якія належаць караблю ці адносяцца да яго (шлюпкі, буйкі і пад.).
2. Рухомая жалезная труба, якая ўстанаўліваецца над дымавой або выцяжной трубой і аблягчае выхад дыму пры ветры.
3. На чыгунцы — стрэлачны паказальнік на стрэлках-пераводах.
4.
флю́гер, ‑а,
1. Рухомае прыстасаванне, якое паказвае кірунак ветру.
2.
3.
[Ад ням. Flügel — крыло.]
флю́герны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да флюгера (у 1, 2 знач.).
2. Уласцівы флюгеру (у 3 знач.).
флюіда́льны, ‑ая, ‑ае.
У выглядзе застылых патокаў вывержанай магмы, лавы.
флюі́ды, ‑аў;
1. Газападобныя або вадкія рэчывы, якія вылучаюцца з магматычнага ачага.
2. Гіпатэтычная вадкасць, якой да 18 ст. тлумачылі з’явы цеплыні, магнетызму, электрычнасці.
3. Паводле ўяўленняў спірытаў — нейкія «псіхічныя токі», якія нібыта вылучаюцца чалавечым целам або якім‑н. іншым целам, прадметам.
[Лац. fluidus — пякучы.]
флюктуа́цыя, ‑і,
1. Самаадвольнае, выпадковае адхіленне якой‑н. велічыні (фізічнай, біялагічнай, сацыяльна-эканамічнай і пад.) ад яе сярэдняга значэння.
2. Пераліванне вадкасці, якая сабралася ў якой‑н. поласці і адчуваецца пры абмацванні.
3. Змяненне ўласцівасцей і прыкмет арганізма, якое не перадаецца нашчадкам; мадыфікацыя.
[Ад лац. fluctuatio — ваганне.]
флюктуі́раваць, ‑руе;
1. Дапускаць самаадвольныя выпадковыя адхіленні ад сярэдняга значэння якой‑н. велічыні.
2. Пералівацца (пра вадкасць, што сабралася ў якой‑н. поласці).