Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чамада́ншчык, ‑а, м.

Майстар, які вырабляе чамаданы, а таксама сундукі, шкатулкі і інш.

чамада́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да чамаданшчык.

чамбу́р, ‑а, м.

Повад аброці, на якім водзяць або за які прыводзяць верхавога каня.

[Цюрк. čumbur]

чаму́ 1, прысл.

1. пытальнае. З якой прычыны? І мне зноў успомніўся Галас. Чаму ён не згадзіўся ісці са мною праз лес? Колас.

2. адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова ў дапаўняльных сказах і адпавядае словам: па якой прычыне. Калі Марыя даведалася, чаму брат адмовіўся ад выгаднага месца, дык залямантавала. С. Александровіч.

3. у знач. злучн. Далучае сказы са значэннем выніку і адпавядае словам: таму, у выніку гэтага. І я ў захапленні, радасны і горды За свой край, народ, Убіраю ў сэрца дзіўныя акорды, Творчай сілы ўзлёт... Вось чаму я сёння не тужу па леце, Па сваёй вясне. Колас. На чым толькі мог [Даніла] ашчаджаўся, не траціў лішняе капейкі.. Вось чаму, калі часам дзеці ці жонка прасілі купіць селядца да бульбы ці алею да шаткаванай капусты, Даніла заўсёды знаходзіў што сказаць. Пальчэўскі.

чаму́ 2,

гл. што ​1 (у 1, 8 і 9 знач.).

чаму́сь, прысл.

Разм. Тое, што і чамусьці ​1. [Сярго:] Народ абучаны, страляць умее, А поспехаў у вас чамусь няма. Глебка.

чаму́сьці 1, прысл.

Па нейкай прычыне, чагосьці. За акном сціхае горад. Позна. Я ж заснуць чамусьці не магу... Панчанка.

чаму́сьці 2,

гл. штосьці ​1.

чаму́е́будзь 1, прысл.

Па якой-небудзь прычыне.

чаму́е́будзь 2,

гл. што-небудзь (у 1 знач.).

чамярва́, ‑ы, ж.

Абл. Пра вялікую колькасць дзяцей. — От, чамярва, — быццам жалячыся, ужо гаварыў стары мне. — Ці ты крычы, ці ты прасі іх [дзяцей] — усё роўна ратунку няма. Ракітны.

чамяры́ца, ‑ы, ж.

Травяністая ядавітая лугавая расліна сямейства лілейных, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне. Маці была апранута ў чорны бурнос, доўгі-доўгі, аж да самых пят. Яна дома ніколі гэтага бурноса не апранала, ён ляжаў у куфры, перасыпаны чамярыцаю ад молі. Сабаленка.

чамяры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чамярыцы, належыць ёй. Чамярычны корань.