Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

транжы́рства, ‑а, н.

Разм. Неразумнае марнатраўная трата грошай. З транжырствам і нядбайнасцю пакончым, І будзе ўсё на ўсіх паліцах крам. Панчанка.

транжы́рыцца, ‑рыцца; незак.

Зал. да транжырыць.

транжы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Разм. Неразумна, без толку траціць (грошы, маёмасць і пад.). [Рахункаводу] не хочацца транжырыць калгасную капейку. Асіпенка.

[Ад фр. trancher — разразаць.]

транзі́стар, ‑а, м.

1. Паўправадніковы прыбор, прызначаны для ўзмацнення, пераўтварэння і генерыравання электрычных сігналаў.

2. Партатыўны радыёпрыёмнік, пабудаваны на паўправадніках.

транзі́старны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да транзістараў, заснаваны на іх выкарыстанні. Транзістарны цэх. Транзістарны тэлевізар.

2. Які мае адносіны да транзістара (у 2 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Транзістарная антэна.

транзі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

1. Правоз тавараў ці пасажыраў з аднаго пункта ў іншы праз прамежкавыя пункты. Транзіт тавараў цераз Мінскі чыгуначны вузел.

2. Перавозка грузаў без перагрузкі іх на прамежкавых станцыях.

3. у знач. прысл. транзі́там. Пераязджаючы або перавозячы што‑н. куды‑н. без перасадкі ці без перагрузкі на прамежкавых пунктах. Груз ідзе транзітам.

[Ад лац. transitus — пераход.]

транзі́тнік, ‑а, м.

Разм. Транзітны пасажыр.

транзі́тніца, ‑ы ж.

Разм. Жан. да транзітнік.

транзі́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які звязаны з транзітам, заснаваны на ім. Транзітны гандаль. // Які дазваляе транзіт. Транзітныя краіны. Транзітная віза. // Які ідзе транзітам да месца прызначэння. Транзітны вагон. // Які едзе да месца прызначэння з перасадкай у якім‑н. пункце (пра пасажыраў). Транзітны пасажыр. // Прызначаны для такіх пасажыраў. Транзітная зала. Транзітная каса.

2. Які ідзе да месца прызначэння без перагрузкі (пра грузы). У чыгуначных перавозках пераважнае месца займаюць транзітныя грузы. Лыч.

3. Непасрэдны, прамы, які мінае прамежкавыя інстанцыі. Транзітная дастаўка гародніны ад пастаўшчыкоў у магазіны.

транквіліза́тар, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, які знімае нервовае ўзбуджэнне, пачуццё трывогі, страху.