фла́тэр, ‑у, м.
Спец. Спалучэнне выгінальных і круцільных ваганняў у крылах і іншых элементах канструкцыі самалёта, што прыводзяць да разбурэння самалёта. Барацьба з флатэрам крыла самалёта.
[Англ. flutter.]
флаці́раванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. флаціраваць.
флаці́равацца, ‑руецца; незак.
Спец. Падвяргацца флатацыі.
флаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Спец.
1. што і без дап. Падвяргаць флатацыі (руду, карысныя выкапні).
2. без дап. Тое, што і флаціравацца.
флаэ́ма, ‑ы, ж.
Спец. Тканка вышэйшых раслін, якая служыць для падачы арганічных рэчываў, што сінтэзуюцца галоўным чынам у лістах; тое, што і луб (у 1 знач.).
[Ад грэч. phloios — кара, лыка.]
флебало́гія, ‑і, ж.
Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем хвароб вен і іх лячэннем.
[Ад грэч. phleps, phlebós — жыла і logos — навука, вучэнне.]
флебі́т, ‑у, М ‑біце, м.
Запаленне вены.
[Ад грэч. phleps, phlebós — жыла.]
фле́гма, ‑ы, ж.
1. Уст. Слізь, макрота.
2. Незвычайны спакой, абыякавасць да ўсяго.
3. Разм. Флегматычны чалавек.
4. Спец. Густая маса, якая застаецца пасля фракцыйнай перагонкі вадкай сумесі.
[Ад грэч. phlegma — вадкасць, макрота.]
флегмано́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд флегмоны, нагадвае флегмону. Флегманозная ангіна.
флегматы́зм, ‑у, м.
Тое, што і флегма (у 2 знач.). Даўгавечны сялянскі флегматызм і пакора разарваліся пробліскам рэвалюцыйнага змагання. Мурашка.