Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фла́нцавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фланца (у 1 знач.). Фланцавыя трубы. // Зроблены пры дапамозе фланцаў. Фланцавае злучэнне.

фларыдзі́н, ‑у, м.

Гліна з прымессю вокісу кальцыю, магнію, шчолачы, якую выкарыстоўваюць пры ачышчэнні нафтапрадуктаў і перапрацоўцы тлушчаў.

[Ад геагр. назвы.]

фларыдзі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фларыдзіну.

флары́н, ‑а, м.

1. Старадаўняя фларэнтыйская залатая або сярэбраная манета, прынятая пазней за ўзор у многіх еўрапейскіх краінах.

2. Сучасная грашовая адзінка Нідэрландаў; гульдэн.

[Іт. florino.]

флары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне фларыстыкі.

флары́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб флоры зямнога шара і асобных яго частак.

фларысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флоры. Фларыстычная карта.

фларэнты́ец,

гл. фларэнтыйцы.

фларэнты́йка,

гл. фларэнтыйцы.

фларэнты́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Фларэнцыі, фларэнтыйцаў, які належыць, уласцівы ім. Фларэнтыйскія звычаі. // Зроблены ў Фларэнцыі. Фларэнтыйскае сукно.