Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абло́мкавы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з абломкаў. Абломкавыя горныя пароды.

абло́мліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абломваць — абламаць.

абло́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абламацца.

2. Зал. да абломліваць.

абло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абламаць.

абло́ў, ‑лову, м.

Тое, што і аблоўліванне.

абло́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблоўліваць — аблавіць.

абло́ўлівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да аблоўліваць.

абло́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблавіць.

аблу́біца, ‑ы, ж.

Абл. Лубяны абруч у ручных жорнах; бакавая сценка кругом жорнаў у млыне, дзе сыплецца мука. Там [у млыне] акрамя каменя была многа незвычайнага: і велізарнае кола з зубамі, і кош з жытам, аблубіца і іншыя цудоўныя рэчы. Кулакоўскі.

аблу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Абл.

1. Няправільная, памылковая думка, погляд, памылковае ўяўленне аб чым‑н. [Лабановіч] не здолеў канчаткова вызваліцца з палону народніцкіх аблудаў. Карпаў.

2. Той, хто адмоўна ставіцца да чаго‑н., мае памылковую думку аб чым‑н. Ды ну іх!.. Што гэткай аблудзе Да нашых надзей і падзей?! Звонак.