шчо́паць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шчо́паць шчо́пці
Р. шчо́пця шчо́пцяў
Д. шчо́пцю шчо́пцям
В. шчо́паць шчо́пці
Т. шчо́пцем шчо́пцямі
М. шчо́пці шчо́пцях

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчо́паць, -пця м., обл., в разн. знач. щепо́ть ж., ще́поть ж.; щепо́тка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчо́паць, ‑пця; мн. шчопці, ‑яў; м.

Разм.

1. Тры пальцы рукі (вялікі, указальны, сярэдні), складзеныя канцамі разам. [Іванка] запусціў руку ў падраную кішэню світы і шчопцем грэбаў там за падкладкай, спадзеючыся хоць што-кольвек знайсці на падман голаду. М. Стральцоў.

2. Колькасць якога‑н. сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць складзенымі такім чынам пальцамі. А тыя, хто да ворага пайшоў За баланду, за шчопаць сахарын[у], Бясследна знікнуць — іх зямля адрыне! — Згніюць без могілак і без крыжоў! Гаўрусёў. Мікола дастаў з кішэні капшук з тытунём. Сыпнуў шчопаць у кавалак адарванай газеты, падаў Уллянінаму бацьку. Паўлаў. // Невялікая купка, пучок чаго‑н. (валасоў, поўсці, шчаціння). На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густой каштанавай атавай барады; другі мужчына, відаць, не шмат маладзейшы за яго, але свяжэйшы, паголены, са шчопцямі рыжых вусікаў пад носам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Персць1, персіянкушчопаць. невялікая колькасць, што можна ўзяць трыма пальцамі’ (пух., ЛА, 5), ст.-бел. персть, переешь ’пыл, прах’ (Альтба^’эр, 338): укр. персть, рус. персть ’зямля, пыл’, польск. pierść. pirść, pars, parst ’тс’, ’перагной’, ’шчопаць’, в.-луж. pjerść ’ворны слой зямлі’, чэш. prst} ’агародная зямля, гумус’, славац. prsť ’тс’, ’родная зямля’, славен. prsi, Р. скл. prsti ’гумус’, ’зямля’, prstenina ’караняплоды’, макед. прац ’раскапаная зямля’, ’пыл’, прст и плева ’вельмі шмат’, балг. прьст(та) ’зямля’, ст.-слав. пьрсть ’пыл’, ’попел’, ’луг’. Прасл. *pьlʼStь ’пыл. зямля’, роднаснае літ. pirkšnys ’жар, попел’, лат. pirkslis ’тлеючы попел’, утворанае пры дапамозе суф. *‑tь ад *pers‑ > порах, перхаць (гл.), чэш. pršeti ’ісці (пра дождж)’ — прасл. корань *рьгх‑/*рых‑/*рогх‑ (Варбат, Этимология–1966, 103–104), в.-луж. pjercha ’дробны дождж’; параўн. таксама ст.-інд. prsant, prsati ’стракаты, пярэсты, рабы’ (Міклашыч, 243; Мюленбах-Эндзелін, 3, 223: Фасмер, 3, 244–245; Сной₂, 589). Бязлай (3, 130) выводзіць прасл. *phrstь з і.-е. асновы *pers‑ і суфікса

Персць2 ’шалупінне скуры на галаве, перхаць’ (мядз., ЛА, 3). Да персць1 (гл.). Параўн. таксама перса, пе́рхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́чка1 ’костачка, сустаў на пальцы’ (Сцяц., ЛА, 3; брагін., Шатал.; лід., свісл., іўеў., беласт., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. лекс.), ’костачка на ступні нагі’ (Жд. 2), ’кончык, падушачка на пальцы’ (ТС; шчуч., свісл., лях., Сл. ПЗБ, Сцяшк., ПСл, Мат. Гом.), ’невялікая колькасць чаго-небудзь, узятая кончыкамі пальцаў, шчопаць’ (лун., Шатал.; ТС; жытк., нараўл., Мат. Гом.), ’скула на твары; ружовыя месцы на шчацэ’ (ЛА, 3; барыс., віл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), пучкі ’пальцы на руках’ (Растарг.), параўн. укр. пучка ’кончык пальца, палец; шчопаць’, рус. пучка ’палец, мяккая частка пальца’. Да пук ’выпукласць, пукатасць’ (гл.), параўн. польск. рис, pucka ’падушачка пальцаў’ (Брукнер, 447: да pęc, pąk), славац. риска ’кулак, сціснутая рука’. Сюды таксама пучок ’падушачка на пальцы, мякіш’ (свісл., Шатал.).

Пу́чка2 ’пятка яйца’ (ЛА, 1; астрав., Сл. ПЗБ). Ад пушка ’тс’ (< пуха, гл.), змененае ў выніку семантычнай блізкасці з пу́чка}. Параўн., аднак, рус. дыял. пука ’тупы канец яйца’, што не выключае паходжання ад пук ’выпукласць, пукатасць’.

Пу́чка3 ’бурачнік, баршчэўнік без лісця — сцяблінка’ (Мар. дыс.), рус. пучка ’баршчэўнік, Heracleum; дзягіль, Archangelica officinalis Hoffm.’ Да пук ’кветаноснае сцябло’ і назвы іншых раслін з патоўшчанай верхняй часткай, напрыклад: пук ’дзягіль’ (гл.), насуперак Фасмеру (3, 415), які выводзіць рускае слова з эст. put1 k ’баршчэўнік, трубка’, фт. рШкі ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рах1 ’пыл’, ’парушынка’, ’прах’ (Нас., Нік., Уладз., Байк. і Некр.: круп., Сл. ПЗБ), укр. по́рох ’тс’, рус. дыял. по́рох ’тс’, польск. proch ’пыл’, prochy ’астанкі’, славац. prach ’пыл’, чэш. prach ’тс’, славен. prah ’пыл’, pȓh ’пыл; попел’; ’плесня’, серб.-харв. prȃh ’тс’, балг. прах ’пыл, парашок’, макед. прав ’тс’, ст.-слав. прахъ ’тс’. Прасл. *porxъ ’пыл’, вытворнае ад варыянтнай асновы *porx‑/*pъrx‑/*pьrx‑ < і.-е. *pers‑/*porso‑ ’марасіць’ > ’пырскаць’, ’дробна сыпаць, абсыпаць’, прадстаўленай таксама ў персцьшчопаць’ (гл.), рус. дыял. персть ’пыл, прах, зямля’, укр. персть ’зямля’, балг. пръст ’зямля, попел, прах’. Гл. по́рскаць, парахня, парахно. На падставе славен. pȓh ’пыл’ Сной₂ (573) супрацьпастаўляе прасл. *pьrxъ, якое звязваецца з *pьrati ’ляцець’, што неабавязкова, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 199.

По́рах2 ’выбуховае рэчыва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Бес., Нас., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), укр. по́рох, рус. по́рох, польск. proch (strzelniczy), запазычанае літ. pãrakas ’тс’. Тэрміналагізаванае ўтварэнне на базе порах1 (гл.) з поўнагалоссем, што не уласціва паўднёваславянскім мовам; звязана з дамешкай у склад выбуховага рэчыва вугальнага пылу, парашку. У ст.-бел. з XVI ст., у рус. сустракаецца з канца XVI — пачатку XVII ст. (Чарных. 58; Цыганенка, 319–320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́ска1 ‘трэска’ (Нас., Некр. і Байк., ТС), труска́ ‘акаліна’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел. труска ‘адзінка вымярэння колькасці хмелю’ (Ст.-бел. лексікон), ‘вязанка, пучок’ (ГСБМ), ‘друзачка, трэска’: лукъ в​s трꙋскы зломи​т (XVI ст., Карскі 2-3, 424); сюды ж тру́сачка ‘парушынка’ (Ласт.), трушчы́на ‘гушча, што застаецца на дне (напр., у квасе)’ (Нас., Растарг.), ‘што-небудзь кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́нка ‘жамерыны, макуха ад выціснутага соку, малака ці дробнага насення’ (Нас.), трушчы́ны ‘вашчыны’ (там жа). Параўн. рус. труска́ ‘мякіна, труха’, в.-луж. truska ‘металічнае пілавінне’, ‘кавалак шлаку’, чэш. trůska, struska ‘акаліна’, ст.-чэш. tróska ‘адходы пры апрацоўцы металу’, славац. troska ‘тс’, ‘шлак’, славен. trôl1ska ‘жамерыны’, ‘шлак’, ‘акаліна’, серб. тро̏ска, тру̏ска, харв. trȍska, trȕska ‘акаліна, га́раль на метале’, балг. тру́ска ‘асколкі пры каванні’. Прасл. trǫska ‘асколак, трэска’ (Сной₂, 787), якое ад дзеяслова *truskati < treskati (Махэк₂, 652–653) з далейшай семантыкай ‘разбурацца, распадацца’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 50), параўн. трусіць, трушчыць, гл. Сной₂ (там жа) дапускае асіміляцыю са звонкага варыянта *drǫska, роднаснага літ. drum̃stas ‘мутны’; магчыма, літ. druskà ‘соль’, параўн. смал. аргат. тру́ска ‘тс’, з больш раннім значэннем у лат. druska ‘крышка, крыха’ (Анікін, Опыт, 289), параўн. тру́сачка ‘драбок, шчопаць’: дай трусочки соли (Нас.).

Тру́ска2 ‘ператрус, вобыск’ (Клім.; Горбач, Зах.-пол. гов.). Гл. трус3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́шка1 ’пятка яйца’ (Нас.; ЛА, 1; смарг., ігн., лудз., в.-дзв., Сл. ПЗБ; б.-каш., Мат. Гом.). Памянш. ад пуха (гл.); магчыма, звязана з харв. pûš ’тс’, якое Путанец (гл. Скок, 3, 85) лічыць запазычаннем з італьянскай мовы.

Пу́шка2 ’кончык пальца, мякіш’ (ТС; петрык., Шатал.; пухав., З нар. сл.; мазыр., карм., ельск., Мат. Гом., ПСл), ’сустаў пальца, костачка, знешняя паверхня суставаў пальца’ (хойн., Шатал.; слуц., Нар. словатв.; слуц., Жыв. сл.; ст.-дар., асіп., Сл. ПЗБ; Некр.; Сержп. Грам., светлаг., Мат. Гом.), сюды ж і пу́шка ’лытка’ (ЛА, 3), ’таўстуха’ (івац., Жыв. НС), ’шчопаць’ (ТС). Першапачаткова пу́чка ’тс’ ад пук ’выпукласць’, змененага пад уплывам пу́хлы, параўн. пу́шка ’порхаўка’ (рэч., Нар. сл.; лельч., Жыв. сл.), балг. пу́шка ’мачавы пузыр’ і пад.

Пу́шка3 ’каробка, скрыначка’ (ТСБМ; Мядзв.; Шат.; Некр.; Бяльк.; Ян.; брагін., Нар. словатв.; Сл. Брэс.; пін., Нар. лекс.; Янк. 1.; Мат. Гом.), ’вытачаны з дрэва невялікі кубел з накрыўкай для захавання дробных рэчаў’ (Нас.), ’збанок, гаршчок з вузкім горлам’ (кобр., Сіг.; малар., Сл. Брэс.), ’шклянка’: пушка гарэлкі (брагін., Мат. Гом.), ст.-бел. пу́шка ’скрынка’. Лічыцца запазычаннем праз польск. puszka ’тс’, чэш. puška ’тс’ са ст.-в.-ням. buhsa < народнае лац. buxis, грэч. πυξίς ’каробка з самшыту’ (< πυχος ’самшыт’), гл. Фасмер, 3, 415; Булыка, Лекс. запазыч., 190. На прышлы характар рэаліі і слова ўказвае Растаргуеў: пу́шка (выключна ў гарадах) “небольшая деревянная круглая с крышкой коробка от халвы; употреблялась главным образом для хранения мелкой монеты” (ст.-дубск., Растарг.). Пра магчымасць народнаэтымалагічнага асэнсавання слова гл. у Насовіча: “от Пустой, но лит. Puszka” (Нас.).

Пу́шка4 ’гармата’ (ТСБМ, Янк. 1): зробіў скрыпочку і сталяную пушку (гродз., Шн. 2), ст.-бел. пушка ’тс’. Запазычана праз польск. puszka (паводле Банькоўскага, 2, 967: “pożyczka wędrowna”) са ст.-чэш. puška, першапачаткова абазначала як ручную агнястрэльную зброю, так і гармату, што адлюстравалася і ў сучасных славянскіх мовах, параўн. балг. пу́шка ’стрэльба, ружжо’, серб.-харв. пу̏шка, першапачаткова пу̏кша ’тс’; крыніцай славянскіх слоў лічаць сярэднебаварскую форму *pukse ’агнястрэльная зброя’, сучаснае ням. Büchse ’гармата’ < ст.-в.-ням. buhsa ’трубка; ступка, цыліндр’, адкуль і значэнне ’каробка’, гл. пушка3. Параўн. Брукнер, 449; Фасмер, 3, 415; Скок, 3, 71–72; Сной, 516–517; Булыка, Лекс. запазыч., 190; Патры–Тамушанскі, JBS, 4, 3–4, 120; Адзінцоў, Этимология–1978, 113–133; Этимология–1984, 172. Нельга выключыць народнаэтымалагічнае збліжэнне з пу́хаць, пу́каць, пуска́ць (пушча́ць) і пад., параўн. Чарных, 2, 86.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)