ша́фер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку і ў час вянчання трымае над галавой жаніха (нявесты) вянец.

|| прым. ша́ферскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́фер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ша́фер ша́феры
Р. ша́фера ша́фераў
Д. ша́феру ша́ферам
В. ша́фера ша́фераў
Т. ша́ферам ша́ферамі
М. ша́феру ша́ферах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ша́фер м. ша́фер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́фер ша́фер, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́фер, ‑а, м.

Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку і ў час вянчання трымае вянец над галавой жаніха (нявесты). Не трымалі шаферы вянцоў над галовамі маладых. Не было хору і нават падпявалы-дзячка. Машара. Пасля першамайскіх свят, якія прайшлі накшталт вяселля, толькі без бацькоў маладых, без свата, без шафераў і шаферак, Максіма адразу ахінулі клопаты неармейскага жыцця. Грамовіч.

[Ням. Schaffer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дру́жкаI (в свадебном обряде) ша́фер, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Княжшафер’ (Мат. Гом.). Параўн. княжына (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дружба́нт ’сябар маладога ў час вяселля, шафер’ (Сцяц., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Утварэнне ад *дру́жбашафер’ (параўн. польск. drużba ’тс’, чэш. družba ’тс’, укр. дру́жба ’тс’) суфіксам ‑ант, узятым з іншамоўных слоў з гэтым фармантам. Да суфіксацыі ў слове *družьba гл. Слаўскі, 1, 171. А ці не звязана з назвай гульні ў карты: польск. drużbant (< ням. Drosselbart ’барада дразда’ ў караля ў гэтай гульні; параўн. Брукнер, 99). Адсюль пры дысіміляцыі (r — r > r — n) магла ўзнікнуць назва дружба́нт. Аднак семантычная матывацыя тут застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надкоснікшафер’ (Сл. ПЗБ), ’брат маладой, які бярэ ў маладога выкуп за касу нявесты’ (Сцяшк. Сл.), ’меншы брат маладой, які бярэ грошы за касу ў маладога’ (в.-дзв., Шатал.). Ад выразу над касой (стаяць, быць і г. д.), г. зн. быць «адказным» за касу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марша́лак ’дружка, які кіруе вясельнай цырымоніяй’, ’галоўная асоба ў таварыстве’; смарг., гродз. маршалка ’дружка’, валож.шафер у жаніха’, пін., кам., тур. маршалок ’тс’ (ТСБМ, Кольб., ТС, Яруш., КЭС, Нас., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк., Назвы; КЭС, лаг.; віл., З нар. сл.), ст.-бел. маршалокъ, маршалко, маршалекъ, моршалокъ ’прыдворны высокага рангу; павятовы кіраўнік дваранства’ (XV ст.), запазычаны са ст.-польск. marszałek, якое з с.-в.-ням. marschalc ’стайнік, канюшы’ (Чартко, Пыт. мовазн. і метад., 117; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 25; Кюнэ, 76). Сюды ж маршалі́ца ’дружка нявесты’ (валож., Жыв. сл.), марша́лка ’старшая дружка’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)