◎ Надкоснік ’шафер’ (Сл. ПЗБ), ’брат маладой, які бярэ ў маладога выкуп за касу нявесты’ (Сцяшк. Сл.), ’меншы брат маладой, які бярэ грошы за касу ў маладога’ (в.-дзв., Шатал.). Ад выразу над касой (стаяць, быць і г. д.), г. зн. быць «адказным» за касу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)