цеціва́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цеціва́ цяці́вы
цецівы́
Р. цецівы́ цяці́ў
Д. цеціве́ цяці́вам
В. цеціву́ цяці́вы
цецівы́
Т. цеціво́й
цеціво́ю
цяці́вамі
М. цеціве́ цяці́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цеціва́, -ы́, мн. цяцівы́ і (з ліч. 2, 3, 4) цецівы́, цяціў, ж.

1. Вяроўка, струна, якая сцягвае канцы лука.

2. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах (спец.).

Ц. лучковай пілы.

3. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цеціва́ ж., в разн. знач. тетива́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цеціва́, ‑ы, ж.

1. Частка лука — струна або тонкая вяроўка, якая сцягвае яго канцы. На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва. А. Вольскі. Стаў [стралок] у патрэбную паставу, ускінуў лук, нацягнуў цеціву. «Маладосць».

2. Спец. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах. Цеціва лучковай пілы.

3. Спец. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тетива́ цеціва́, -вы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Струна́ ‘туга нацягнуты адрэзак дроту, жылы ў музычных інструментах’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.), ‘хорда’ (Байк. і Некр.), ‘пругкая вяроўка і пад. у розных прыстасаваннях, цеціва’ (ТСБМ, Ласт.), стру́ны ‘доўгія вяроўкі, якімі ўвязваюць калоду на санях і падсанках’ (ТС), сюды ж стру́нкі ‘стройны’, струні́ць ‘вучыць, настаўляць’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр., рус. струна́ стараж.-рус. струна ‘волас, струна’, польск. struna, в.-луж. trunaцеціва’, н.-луж. tšuna ‘жыла’, чэш., славац. struna ‘струна’, серб.-харв. стру̏на ‘конскі волас; струна’, славен. strúna ‘тс’, балг. струна́ ‘струна; доўгі волас з конскага хваста або грывы’, макед. струна ‘струна; конскі волас’, ст.-слав. строуна ‘жыла, струна’. Прасл. *struna, дэрыват ад і.-е. кораня *streu̯‑ < *ster — ‘паласа, пруг, пасма, прамень’ з суф. ‑na; гл. Слаўскі, SP, 1, 116; Борысь, 582. Роднасныя ст.-в.-ням. stroum, strōm ‘канат’, с.-в.-ням. strieme ‘паласа, рубец’, далей, лац. struō, struere ‘накладваць, будаваць’ (Младэнаў, 613; Фасмер, 3, 784 з іншай літ-рай). Борысь (тамсама) параўноўвае яшчэ з літ. struniti ‘будаваць, ставіць’ і, звяртаючы ўвагу на семантыку слова ў паўднёваславянскіх мовах, мяркуе, што значэнне ‘струна ў музычным інструменце’ другаснае, яно было перанесена з дэсігната ‘жыла, волас (жывёліны)’ і да т. п. Гл. яшчэ Махэк₂, 583 (параўноўвае з авест. snāvar ‘нерв’, ст.-інд. snā‑vanцеціва’ і дапускае развіццё *sno‑ver > *sroven‑ > *srouna > *struna); Сной₁, 616 (параўноўвае з укр. посторо́нок, чэш. postranek ‘вяроўка для запрагання’, якія да і.-е. кораня *ster‑, *stre‑ ‘прамень’); ЕСУМ, 5, 452–453.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяро́ўка (Сцяшк. МГ, Касп., БРС, КТС, Шат.), вярёўка, вяроўка (Бяльк.) ’вяроўка, якой звязваюць снапы, сена, салому на возе’ (Янк. I), палес. вэроўка, во̂роўка, вароўка ’вяроўка, якой паднімаюць вулей на дрэва’; ’прыстасаванне для пад’ёму бортніка на дрэва’ (Анох.). Укр. вірьовка, рус. верёвка, вярёвка, ст.-рус. веревка ’вяроўка, матуз’ (з XVI ст.). Усходнеславянскае ўтварэнне (суф. ‑ъка). Узыходзіць да ст.-рус. вьрвь; параўн. ст.-слав. врьвь < прасл. vьrvь, якое з’яўляецца роднасным да літ. virvė̃, лат. vìrve ’вяроўка’, ст.-прус. wirbe ’канат’, літ. vérti ’прасоўваць нітку’, лат. vẽrt ’нанізваць’, грэч. Ϝερύω ’цягну, валаку’, Ϝρυτήρ ’вяроўка, цеціва’, ст.-інд. varatrā́ ’дзяга, вяроўка’. Прасл. vьrvь ўтворана ад verti ’звязваць, зачыняць’ < і.-е. *u̯er‑ (Міклашыч, 382; Гараеў, 1896, 43; Майргофер, 19, 154; Мюленбах-Эндзелін, 4, 619; Праабражэнскі, 1, 73; Траўтман, 362; Фасмер, 1, 294–285; КЭСРЯ, 75; Брукнер, 623–624; БЕР, 1, 187; Скок, 3, 633; Младэнаў, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́га1, поту́га ’туга, журба’ (ТС). Да туга́ (гл.). Прыстаўка па‑ і націск на у́ пад уплывам семантычна блізкай лексемы пату́гі2 ’цяжкасці фізічныя’.

Пату́га2, пату́гі ’напружанне ўсіх сіл, напружанае скарачэнне мышцаў’, ’напружаныя намаганні, спробы зрабіць што-н.’, ’хвароба пры родах’ (ТСБМ, Нас.). Укр. поту́га ’сіла моц’, ’войска’, якое, магчыма, з польск. potęga, рус. поту́ги ’напружанні’, по́тугцеціва’, кур. поту́жный ’парывісты (вецер)’, ту́жить ’нацягваць’, польск. potęga ’сіла, моц’, tężeć ’цвярдзець’, чэш. tužiti, славац. tužiť ’умацоўваць’. Паўночна-славянскае. Да тугі́ (гл.) > ту́жыцца ’напружваць мускулы’, тужэ́ць ’станавіцца тугім’, патужэ́ць ’пацвярдзець’ (ТСБМ, Некр.). Утворана, як і літ. pãstangos ’патугі, намаганні’ (< pastìngti ’застыць, замерзнуць, задубець’), пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑). Сюды ж патужні ’цяжкі, няўдалы (пра зіму)’ (Доўн.-Зап., Песні), патужны ’моцны (вецер)’, ’шматводны ад поўных прытокаў’, воран. ’ладны, бойкі’ (Сцяшк. Сл.), патужнасць ’сіла, моц’ (Нас.).

Пату́га3, пату́жнасць ’дапамога’ (Нас.), пату́жнік, поту́жникъ ’саўдзельнік, памочнік’, ’здаровы работнік’ (Гарб., Нас.). Семантычна-словаўтваральны сінонім з лексемай по́‑мач (< прасл. pomogtьпаўн.-слав. tǫgъ/tęga). Да пату́га1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пру́гкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які хутка прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання. Пругкі мяч. □ На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва. А. Вольскі. Ледзь-ледзь пакалыхваючыся буйным калоссем на пругкіх сцяблах, застыгла зялёнае возера пшаніцы. Сіўцоў. // Які не паддаецца сцісканню, згінанню. Лёня памятае яго — гладкага здаравілу .. ў ботах-«дудках» з такімі пругкімі халявамі, што, не разуўшыся, казалі, у іх нельга было прысесці. Брыль. Тыя, хто прыехаў учора, распакаваўшы чамаданы, пазасцілалі падсіненымі, пругкімі ад крухмалу пр[осціна]мі свае ложкі. Шахавец.

2. Не друзлы, не вялы; крамяны, моцны. Пругкія мускулы. Пругкая скура. □ Гамыра адвязаў каня, пагладзіў па крутой і пругкай шыі рукою знатака. Колас.

3. Лёгкі, спружыністы (пра рухі). Пругкі крок. □ Сабака пругкім скокам.. памчаў па крутой, звілістай сцежцы. Самуйлёнак.

4. Які мае вялікую сілу ціску; моцны. Раздзеўшыся, [студэнты] пускалі ваду і, пакуль хапала духу, мыліся і прытанцоўвалі пад ледзяным пругкім струменем, які сек цела. Карпаў. [Палянцаў] туліўся ад халоднага пругкага ветру і часта хапаўся за свой капялюш, каб яго не сарвала. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жы́чка ’чырвоная стужка’ (абл., ТСБМ). Рус. дыял. жи́чка ’ваўняная пража’, ’суровая нітка’, тул. жи́ча ’кайма, падшыўка’, перм., сіб., кур., пенз. ’чырвоны гарус’, укр. жи́чка ’чырвоная шарсцяная нітка’, ’шарсцяная ці шаўковая тасьма’, польск. życzka ’чырвоная стужка ці тасёмка’, балг. жичка ’нітка’ (Гераў). Параўн. славен. žica ’дрот’, серб.-харв. жи̏ца ’пасма, нітка, дрот, жыла’, балг. жѝца ’дрот’, разм. ’нітка’, дыял. ’сцябло гарбуза, кавуна і г. д.’, макед. жица ’нітка, дрот’, ’слой зямлі’, ’наследнік’. Прасл. *žika > *žica ’стужка, пасма, нітка’. Літ. gijà ’нітка ў аснове тканіны’, лат. dzija ’тс’, а таксама ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’, вед. jiyaцеціва’, ст.-іран. ǰiyā ’жыла’, грэч. βιός ’лук’. Узыходзіць да таго ж і.-е. кораня, што жыла (гл.): *g​heiə‑, *g​hī‑ ’жыла, стужка’. Покарны, 1, 489; Фасмер, 2, 57–58; БЕР, 1, 549; Брукнер, 669; Скок, 3, 679–680; Траўтман, 87. Корань g​hī‑ атрымаў у слав. ‑k‑ (Мейе, Études, 209) і трансфармаваўся ў *ži‑k‑; з памянш. суфіксам *‑ьk‑ атрымліваецца жычка (форм. žica мае ‑c‑ па бадуэнаўскай палаталізацыі). Аб прасл. *žica ў суч. слав. мовах гл. Чумакова, Совещание по ОЛА (Ужгород, 25–28 сентября 1973 г.). Тезисы докладов. М., 1973, 80–82. Значэнне ’чырвоная стужка’ ў бел., укр., польск. сфарміравана, відаць, не незалежна, не выключана, што распаўсюджана з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)