хрыбе́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хрыбе́тны хрыбе́тная хрыбе́тнае хрыбе́тныя
Р. хрыбе́тнага хрыбе́тнай
хрыбе́тнае
хрыбе́тнага хрыбе́тных
Д. хрыбе́тнаму хрыбе́тнай хрыбе́тнаму хрыбе́тным
В. хрыбе́тны (неадуш.)
хрыбе́тнага (адуш.)
хрыбе́тную хрыбе́тнае хрыбе́тныя (неадуш.)
хрыбе́тных (адуш.)
Т. хрыбе́тным хрыбе́тнай
хрыбе́тнаю
хрыбе́тным хрыбе́тнымі
М. хрыбе́тным хрыбе́тнай хрыбе́тным хрыбе́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хрыбе́тны хребе́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрыбе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хрыбта. Хрыбетныя жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыбе́т, -бта́, М -бце́, мн. -бты́, -бто́ў, м.

1. Пазваночнік чалавека або жывёлы.

2. Спіна (разм.).

3. перан. Верхні край чаго-н.

Х. хвалі.

4. Рад гор, якія працягнуліся ў адным напрамку; горны ланцуг.

Горны х.

|| прым. хрыбто́вы, -ая, -ае і хрыбе́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хребе́тный хрыбе́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Піла́, пі́лка ’стальная пласціна або дыск з зубамі для разразання’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Сл. ПЗБ. Бяльк., ТС); ’сварлівы чалавек, сварлівая жонка’ (ТСБМ, Нас.), ’настойлівы’, пілкі ’які мае уласцівасць да пілавання’ (Нас.). Укр. пила́, рус. пила́ ’піла’, пи́лка, пилочка ’напільнік’, польск. piła ’тс’, старое pieła ’тартак’, чэш. pila ’піла’, ’тартак’, ст.-чэш. pila ’піла’, ’напільнік’, славац. pila ’піла’, ’тартак’, славен. píla ’напільнік’, рэз’ян.хрыбетны’, нотранск. ’піла’, серб.-харв. пи́ла ’піла’, ’напільнік’, макед. пила ’піла’, пилана ’напільнік’, балг. пила ’піла’, ст.-слав. пила ’тс’. Прасл. *pila ’піла, напільнік’, роднаснае герм. *fila (ст.-в.-ням. fihala, fîla, ст.-в.-ням. vîle, ст.-англ. fil, англ. file), літ. peĩlis, лат. peilis ’нож’ (Махэк₂, 449), а таксама ст.-прус. peile ’тс’ (Траўтман, 210; Мюленбах-Эндзелін, 3, 192). Міклашыч (246), Кіпарскі (Gemeinslav., 257), Брукнер (414), Фасмер (3. 261), Бязлай (3, 36) гавораць пра запазычанне прасл. *pila з прагерм. fila, роднаснага ст.-грэч. πείκω ’чашу, стрыгу, драпаю’, πικρός ’востры’, ст.-інд. pim̊çati ’вырубвае’. Наяўнасць у прасл. *pila двух значэнняў тлумачыцца тым, што старажытныя пілы былі таўсцейшымі ў аснове, з больш вузкім палатном, карацейшымі, — нечым сярэднім паміж пілой і напільнікам. Сюды ж пілава́ць ’рэзаць пілою’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ’папракаць, мучыць’ (Шат.), піластаў ’настройшчык піл’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Локаць1, локець, лы́коть ’сустаў, месца згібу рукі’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. Брэс., Шат., Яруш., Сцяшк., Ян., Сл. ПЗБ), хойн. локець, арш. локъць, крыч., ушац. локыць, бяроз. локоть (КЭС), лу́коць, лі́коць (Дразд.), лу͡окоть (Бес.), локець (ТС; хойн., Шатал.). Укр. ло́коть, лі́коть, ло́кіть, жытом. ло́хот, рус. ло́коть, ст.-рус. локъть; польск. łokieć, okieć, łochieć, каш. łokc, палаб. lütʼėt, н.-луж. łokś, в.-луж. łochć, чэш. loket, славац. lakeť, lokeť, lacheť, locheť, усх. lo̬kec; славен. laket, lakȃt, прэкмур. lakèt, усх.-штыр. láketсерб.-харв. ла̑кат, дуброўн., чарнаг. ла̏кат; макед. лакот, lokutʼ, lъchtʼ, лъftʼ(ót), балг. лакът, радоп. ла́кать, ст.-слав. лакъть. Прасл. olkъtь, olkъte ’згіб рукі, сустаў у згібе рукі’ з асновай на ‑u, да якой у прасл. мове дадавалася ‑t (як у лац., параўн. cap‑ut, ‑ut‑i‑s). Суф. ‑ъt (∼ балт. ‑ut‑a‑s, ‑ut‑i‑s) ужываецца і ў іншых слав. саматычных назвах: бел. пазногаць, рус. коготь, польск. kłykieć ’мышчалкі’, ’другая фаланга пальцаў’. І.‑е. адпаведнікі: літ. uolektìs ’локаць — мера даўжыні’, лат. uôlekts ’тс’, лат. elks ’локаць’, ’перадплечча’, ст.-прус. woltis ’тс’, а таксама балт. адпаведнікі з пашыранай асновай на ‑n: ст.-прус. alkunis ’локаць’, літ. elkū́, alkū́ ’перадплечча’, ’паварот ракі, вуліцы’, лат. ę̀lkuone ’локаць’, ę̀lkuons, ę̀lkuonis ’згіб’ і іншыя: ст.-грэч. ὠλένη ’локаць’, але ἄλαξ πῆχυς (у Гесіхія), лац. ulna, ст.-ірл. uilenn, гоц. aleina, ст.-в.-ням. elina, алб. llerë, ст.-інд. aratniṣ, авест. arəϑna ’локаць’, арм. ołnхрыбетны’, olok​c ’галёнка, вялікая галёначная косць’. Да і.-е. *el‑, *ol‑ ’згінаць, гнуць’ (Фасмер, 2, 514; Слаўскі, 5, 154–158; Скок, 2, 263–264). Сюды ж локаць, локыть, локець ’мера даўжыні 65 см, ад кісці рукі да локця’ (Гарэц., Бес., Мал., Шат., Уладз., Ян., Нас., Сцяшк.), лун. ’даўжыня ў 0,5 м’ (Шатал.), ’мера даўжыні на выцягнутую руку’ (Нас.), ’мера даўжыні ў 3/4 аршыну’ (паўд.-усх., КЭС).

Локаць2 ’прагна піць’ (Крыў., Дзіс.). Да лкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)