фі́лін, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная начная птушка атрада соў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фі́лін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фі́лін фі́ліны
Р. фі́ліна фі́лінаў
Д. фі́ліну фі́лінам
В. фі́ліна фі́лінаў
Т. фі́лінам фі́лінамі
М. фі́ліне фі́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фі́лін м., зоол. фи́лин

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фі́лін, ‑а, м.

Драпежная начная птушка атрада соў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піліпоны ’нашчадкі раскольнікаў на Мазыршчыне’ (Лілія.)· Ад імені Піліп < Філін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́ліпа (пьілыпа) ’шырокая канава’ (Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, ад уласнага імя ЛылыпФілін’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніда ’вашынае яйцо, гніда’ (Дразд.). Да гні́да ’тс’; цікавая паралель — архаічнае в.-луж. nida ’тс’. Адносна спрашчэння спалучэнняў гн > н ва ўсходнеславянскіх мовах гл. Філін, Происх., 282, 351.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавет (гіст.), ст.-бел. смаленска-полацкае перевѣть ’данос, здрада’, паўн.-зах. стараж.-рус. перевѣть ’тайныя перагаворы; здрада’, перевѣтникъ ’здраднік’ (Філін, Происх., 578). Да пера- (гл.) ‑вет (параўн. стараж.-рус. вѣтъ ’рада; дагавор’), роднаснага з літ. vaitenù ’мяркую, абмяркоўваю’, ст.-прус. waitiāmai ’мы гаворым’, авест. vaēϑa ’судовае заключэнне’ (Фасмер, 1, 305).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асяні́на ’асенні збор для царквы’ (Нас., Янк. I). Ст.-рус. осенина ’тс’ з XII ст. (Філін, Происх., 599–600). Ад восень (гл.) з суфіксам ‑іна, як і ў іншых назвах падаткаў, а таксама свят. Ад гэтага ж кораня асянчук ’народжанае восенню цяля, ягня і інш’. (Сцяц.) з суфіксам ‑чук, які выкарыстоўваецца наогул для пазначэння сына ці ўнука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скры́гла ‘стрыжань птушынага пяра’ (свісл., Сл. ПЗБ), скрыглёк ‘скрылёк (бульбы)’ (гарад., там жа), скры́гель, ‘скрылік’ (Скарбы), скрыга́ль, скрыге́ль ‘кавалак сала’ (Ян., Мат. Гом.), скрыгля́ць ‘наразаць скрылямі’ (Сцяшк.). Нейкая кантамінацыя, магчыма, скрыль (гл.) і стругаць, або ад скрыга з ‑л‑суфіксацыяй. Не выключана, што слова паходзіць з скрыдла (гл.), параўн. Філін (Происх., 272 і наст.) аб генезісе kl, gl < tl, dl на славянскіх тэрыторыях, сумежных з балтыйскімі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)