Гні́да ’гніда’ (БРС, Касп., Шат.). Рус. гни́да, укр. гни́да, польск. gnida, чэш. hnida, серб.-харв. гњи̏да, балг. гни́да і г. д. Прасл. *gnida ’тс’. Роднаснымі лічацца літ. glìnda, лат. gnida, ст.-ісл. gnit і г. д. Фасмер, 1, 421; Слаўскі, 1, 303; Брукнер, 147; вельмі падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 6, 173–174 (дзе дэталёва аналізуецца складаная праблематыка). Звычайна звязвалі гэта слова ў слав. мовах з слав. дзеясловам *gniti ’гнісці’ (агляд гл. у Фасмера і Трубачова), але праблематыка тут больш складаная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)