усту́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. усту́пка усту́пкі
Р. усту́пкі усту́пак
Д. усту́пцы усту́пкам
В. усту́пку усту́пкі
Т. усту́пкай
усту́пкаю
усту́пкамі
М. усту́пцы усту́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

усту́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. уступіць².

2. мн. -і, -пак. Адказ ад чаго-н. на карысць іншага.

Ісці на ўступкі.

3. мн. -і, -пак, перан. Кампраміснае рашэнне, паслабленне ў чым-н.

Зрабіць уступку традыцыі.

4. Скідка з назначанай цаны.

Прадаць тавар з уступкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усту́пка усту́пка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усту́пка ж., в разн. знач. усту́пка;

у. тэрыто́рыіусту́пка террито́рии;

ісці́ на ўсту́пкі — идти́ на усту́пки;

прада́ць што-не́будзь з ~кай — прода́ть что́-л. с усту́пкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усту́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. уступіць ​2 (у 1, 2 знач.).

2. Паслабленне, скідка ў сувязі з якімі‑н. абставінамі. Зрабіць уступку традыцыі. □ Бязлітасная хвароба зрабіла .. [К. Чорнаму] скупую ўступку. Ненадоўга адтэрмінавала трагічную развязку. Вітка.

3. Скідка з назначанай цаны. Прадаць з уступкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уступі́ць², -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак.

1. каго-што каму. Добраахвотна адмовіцца на карысць іншага.

У. свае пазіцыі.

У. месца.

У. дарогу каму-н.

2. каму-чаму і без дап. Пайсці на ўступкі, згадзіцца з чым-н.

У. просьбам.

3. каму-чаму ў чым. Аказацца горшым за каго-, што-н. у якіх-н. адносінах.

Ён нікому не ўступіць у храбрасці.

Яго веды не ўступяць вашым.

4. што каму. Прадаць або, прадаючы, аддаць дзешавей.

У. рэч за пяцьдзясят рублёў.

|| незак. уступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. усту́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скі́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Сума, на якую зменшана цана на што-н.

С. з падаткаў.

Тавар са скідкай.

2. Заніжанае патрабаванне да каго-, чаго-н.; уступка.

Не даваць ніякай скідкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампрамі́с, ‑у, м.

Пагадненне з кім‑н. на падставе ўзаемных уступак; уступка дзеля дасягнення мэты. Старшыня Адзярыха не такі благі, як здаўся спачатку. Можна і з ім дамовіцца. Ідзе, калі трэба, на кампрамісы. Навуменка.

[Лац. compromissum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палёгка, уступка, паблажка, ільгота, прывілея; патачка, папуска, скідка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

предоставле́ние ср.

1. дава́нне, -ння ср.; адда́ча, -чы ж., аддава́нне, -ння ср., усту́пка, -кі ж., уступле́нне, -ння ср.;

2. дава́нне, -ння ср.; пакіда́нне, -ння ср.; дазво́л, -лу м.; дазвале́нне, -ння ср.; см. предоставля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)